Беларускае вольна-эканамічнае таварыства (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: +Зьвязнасьць
д афармленьне
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
'''Белару́скае во́льна-эканамі́чнае тавары́ства''' ў Менску — грамадзкая арганізацыя, якая існавала ў [[Менск]]у ў [[1921]] — 19221921—1922(?) гг.гадах пры [[Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут|Беларускім політэхнічным інстытуце]].
 
Статутныя задачы: прыродна-гістарычнае і прамыслова-эканамічнае вывучэньне Беларусі, вырашэньнем навукова-тэхнічных праблемаў, зьвязаных з патрэбамі мясцовай гаспадаркі. Старшыня прэзыдыюму вучоны [[Міканор Ярашэвіч|М. К. Ярашэвіч]], чальцы П. М. Капура, В. І. Пераход, [[Сяргей Скандракоў|С. В. Скандракоў]]. У таварыства ўваходзілі пераважна [[прафэсар]]ы, выкладчыкі й [[студэнты]] Беларускага політэхнічнага інстытуту.
 
Летам [[1922]] г. году мела 97 афіцыйных чальцоў. Супрацоўнічала з [[Народны камісарыят земляробства БССР|Наркаматам земляробства БССР]]. Арганізоўвала публічная лекцыі, чытаньні, экспэдыцыі. У студзені 1922 г. разам з Гістарычным і Пэдагагічным таварыствамі выступіла з ініцыятывай скліканьня зьезду Заходняй вобласьці РСФСР па вывучэньні беларускага этнаграфічнага краю. Разам зь Беларускай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Масква) летам 1922 г. арганізавала й правяло навуковую экспэдыцыю пад кіраўніцтвам прафэсара М. Аганоўскага, з Народным камісарыятам земляробства БССР і прафэсарам У. П. Бушынскім рыхтавала экспэдыцыі глебавую й па этнаграфіі Беларусі. Пры таварыстве працавалі фізыка-матэматычная, лясная, сельскай гаспадаркі й іншыя сэкцыі. Сярод актывістаў аграхімік прафэсар А. Т. Кірсанаў, лесазнаўцы К. Ф. Міран і [[Часлаў Родзевіч|Ч. І. Родзевіч]], мікрабіёляг К. І. Кудзін, беларускія навукоўцы П. М. Валодзька, М. Л. Гомза, П. П. Кашчанка, А. А. Кіскль, М. Ш. Міхалевіч, П. І. Сакун, інжынэр-хімік М. Шпунт і інш.
 
== Літаратура ==
* Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае вольна-эканамічнае таварыства / Ю. Р. Васілевіч // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. {{Літаратура/ЭГБ|1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с, [8] к.: іл. —}} С. 351. — ISBN 5-85700-074-2.
 
{{Накід:Беларусь}}
 
{{Грамадзкія арганізацыі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія аб’яднаньні]]
[[Катэгорыя:Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1921 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт]]