Студзянец (Касьцюковіцкі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 57:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Студзянец упамінаецца ў XVI ст. У 1527 годзе ён увайшоў у склад Крычаўскага староства [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага ваяводзтванамесьніцтва]].
 
У 1738 годзе на месцы вёскі заснавалі мястэчка, якое ўваходзіла ў склад Алучыцкага войтаўства. Узьнікненьню мястэчка спрыяла разьмяшчэньне на разгалінаваньні шляхоў з Амсьціслава ў Расею. Студзянец быў аднавулічным мястэчкам, выцягнутым уздоўж дарогі. Яго ядром быў Рынак плошчай каля 1,9 тыс. м², зь якога выходзілі 2 вуліцы — Касьцюковіцкая і Старадубская. Паводле інвэнтару 1747 году, тут было 48 жылых дамоў, млын на 2 колы, фолюш і карчма<ref>Мяцельскі А. Студзянец // {{Літаратура/ЭВКЛ|3к}} С. 399.</ref>.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Студзянец апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Чэрыкаўскім павеце [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. Паводле рэвіскай сказкі 1779 году, у мястэчку было 30 хрысьціянскіх і 5 юдэйскіх дамоў, дзейнічала царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла<ref>Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.</ref>. На 1785 год у Студзянцы было 62 двары, на 1799 год — 42 двары, побач знаходзілася Студзянецкая гутаГута (3 двары). У мястэчку штогод праводзіўся кірмаш.
 
 
У 1846 годзе ў Студзянцы працавалі дзягцярнае смаляное прадпрыемства, паташны завод, 2 сукнавальні і 3 вінакурні, 7 вадзяных і валовы млыны, 2 заезныя дамы. У аднайменным фальварку былі маслабойня (з 1850 году), народная вучэльня (з 1864 году), канатна-льнотрапальнае прадпрыемства (з 1879 год), лякарня. На 1880 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Цярэшчанкі, тут было 130 двароў, дзейнічалі 2 царквы і малітоўны дом, працавала валасная ўправа, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Частка жыхароў займаліся кавальскім і сталярным промыслам. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (77 двароў, 6 крамаў і фэльчарскі ўчастак), сяло (90 двароў, карчма) і фальварак. На 1909 год у мястэчку было 203 двары.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Студзянец абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У 1924 годзе ў выніку [[Узбуйненьне БССР|ўзбуйненьня]] Студзянец вярнулі [[БССР]], дзе 20 жніўня ён стаў цэнтрам сельсавету Касьцюковіцкага раёну Калінінскай, з 9 чэрвеня 1927 году — Магілёўскай акругі. На 1926 год у мястэчку было 245 двароў, працавалі сукнавальня, воўначасальня, вадзяны млын, 2 кузьні, аўчынная, шавецкая і капялюшная майстэрні. У лютым 1930 году савецкія ўлады стварылі ў Студзянцы калгас. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
 
8 студзеня 1959 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Студзянецкага сельсавету вёску перадалі ў склад Беладубравіцкага сельсавету. На 1986 год у Студзянцы было 156 двароў, на 2000 год — 123, на 2002 год — 115, на 2007 год — 92.
На 2002 год — 115, на 2007 год — 92.
 
== Насельніцтва ==
 
=== Дэмаграфія ===
* '''XVIII стагодзьдзе''': 1779 год — 168 чал., зь іх 149 хрысьціянаў і 19 юдэяў; 1785 год — 291 чал.; 1799 год — 168 чал. у ''мястэчку Студзянцы'' і 13 чал. у ''Студзянецкай Гуце''
* '''XXIXIX стагодзьдзе''': 20021880 год — 2421571 чал.; 20071897 год — 197621 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады іу вёскі''мястэчку Беларусі|5-1к}}Студзянцы'' С.і 690510 чал.</ref> у ''сяле Студзянцы''
* '''XX стагодзьдзе''': 1909 год — 1531 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|15к}} С. 220.</ref>; 1926 год — 1039 чал.; 1959 год — 551 чал.; 1970 год — 480 чал.; 1986 год — 370 чал.; 2000 год — 256 чал.<ref>Віталёва В. Студзянец // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 436.</ref>
* '''XXI стагодзьдзе''': 2002 год — 242 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|15к}} С. 219.</ref>; 2007 год — 197 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|5-1к}} С. 690.</ref>
 
=== Інфраструктура ===
У Студзянцы працуюць дашкольная ўстанова, пачатковаясярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, пошта.
 
== Забудова ==
Плян Студзянца складаецца з працяглвай просталінейнай, амаль мэрыдыянальнай арыентацыі вуліцы, ад якой на захад і усход адыходзяць кароткія крывалінейныя вуліцы. На паўднёвым усходзе, каля ракі невялікі адасоблены П-падобны пляц забудовы. Будынкі пераважна драўляныя сядзібнага тыпу. Грамадзкія будынкі на галоўнай вуліцы сярод жылой забудовы. На паўднёвым усходзе, каля ракі месьціцца парк.
 
== Турыстычная інфармацыя ==
=== Страчаная спадчына ===
* Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
 
== Асобы ==
* [[Аляксей Русецкі]] (1912—2000) — беларускі паэт, перакладнік
 
== Крыніцы ==
Радок 88 ⟶ 97:
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/БелЭн|15}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|3}}
* {{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|5-1}}
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}}
 
{{Навігацыйная група