Баляслаў Слосканс: розьніца паміж вэрсіямі

109 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
Удасканалена: у касьцёле сьв.Барбары
д (Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2909331 (translate me))
(Удасканалена: у касьцёле сьв.Барбары)
 
== Біяграфія ==
Латыш па нацыянальнасьці. У [[1917]] годзе скончыў сэмінарыю ў [[Магілёў|Магілёве]] і быў рукаўскладзены ў сьвятара. Зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў [[Санкт-Пецярбург|Петраградзе]], пазьней у [[Віцебск]]у, у [[Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск)|касьцёле сьв.Барбары]]. У [[1926]], ва ўзросьце ўсяго 32 гадоў, прызначаны тытулярным біскупам [[Цылій (тытулярная катэдра)|цылійскім]] і апостальскім адміністратарам [[Менская архідыяцэзія (гістарычная)|Менскай]] і [[Магілёўская архідыяцэзія (гістарычная)|Магілёўскай]] архідыяцэзіяў. У хуткім часе арыштаваны, правёў тры гады на [[Салаўкі|Салаўках]]. Ледзьве пасьпеўшы вярнуцца ў Магілёў, [[9 лістапада]] [[1930]] быў знову арыштаваны і сасланы ў Сыбір. Вызвалены ў [[1933]] па абмене палітычнымі вязьнямі паміж [[Латвія]]й і [[СССР]]. Да [[1944]] жыў і выкладаў у Латвіі. З 1944 і да сьмерці — у эміграцыі ў Бэльгіі. З [[1952]] — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.
 
У красавіку [[2000]] году распачаты працэс бэатыфікацыі Баляслава Слосканса. У канцы [[2004]] году біскуп Баляслаў афіцыйна абвешчаны вызнаўцам веры.
Ананімны ўдзельнік