Клімавічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, выява
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 58:
Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў [[14 стагодзьдзе|XIV ст.]]<ref>{{Літаратура/Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі}}</ref> у дакумэнце, зьвязаным з родам [[Асмалоўскія|Асмалоўскіх]]. Пад 1581 годам паселішча значыцца як вёска ў [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскім ваяводзтве]]<ref name="evkl">{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 109.</ref>, уладаньне [[Мацей Глінскі|Мацея Глінскага]]. У [[17 стагодзьдзе|XVІІ]]—[[18 стагодзьдзе|XVІІІ]] стагодзьдзях Клімавічы ўваходзілі ў склад [[Крычаўскае староства|Крычаўскага староства]], аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў<ref name="evkl"/>.
 
[[Файл:Klimavičy. Клімавічы (1839).jpg|міні|зьлева|Плян места, 1839 г.]]
 
У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) мястэчка пацярпела да [[Маскоўская дзяржава|маскоўскіх]] захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі [[Бялецкія]], з 1758 году — [[Галынскія]]. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе рэчкі Каленіца і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам<ref name="evkl"/>.