Вэнэцыянская рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Венецыянская_рэспубліка?oldid=1929974
Радок 1:
{{Краіна
[[Файл:Republic of Venice 1796.png|міні|300пкс|Вэнэцыянская рэспубліка ў [[1796]] годзе]]
|Назва = Вэнэцыянская рэспубліка
'''Вэнэцыянская рэспубліка''' — сярэднявечная дзяржава, якая разьмяшчалася на выспах і ўзьбярэжжы паўночнай часткі [[Адрыятычнае мора|Адрыятычнага мора]], заселеных у 5 ст., у часы спусташальных набегаў [[барбары|барбарскіх]] плямёнаў на [[Італія|Паўночную Італію]].
|НазваЎРоднымСклоне = Вэнэцыянскай рэспублікі
|НазваНаДзяржаўнайМове = Serenissima Repubblica di Venezia
|Сьцяг = Flag of Most Serene Republic of Venice.svg
|Герб = Coat of Arms of the Republic of Venice.svg
|НацыянальныДэвіз =
|ДзяржаўныГімн = Гімн Венецыі
|Месцазнаходжаньне = Republic of Venice 1796.png
|ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня = Вэнэцыянская рэспубліка ў 1796 годзе
|АфіцыйнаяМова = [[вэнэцыянская мова]],<br />[[лацінская мова]]
|Сталіца = [[Вэнэцыя]]
|НайбуйнейшыГорад = Вэнэцыя
|ТыпУраду = [[Алігархія|Алігархічная]] [[рэспубліка]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Вэнэцыянскі дож]]
|ІмёныКіраўнікоў =
|Плошча =
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы =
|АдсотакВады =
|ГодАцэнкіНасельніцтва =
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва =
|Насельніцтва =
|ШчыльнасьцьНасельніцтва =
|ЭтнічныСклад =
|КанфэсійныСклад =
|Пісьменнасьць =
|ГодАцэнкіСУП =
|МесцаЎСьвецеПаводлеСУП =
|СУП =
|СУПНаДушуНасельніцтва =
|Валюта = [[Вэнэцыянская ліра]]
|КодВалюты =
|ЧасавыПас =
|ЧасРозьніцаUTC =
|ЧасавыПасУлетку =
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|НезалежнасьцьПадзеі =
|НезалежнасьцьДаты =
|АўтамабільныЗнак =
|ДамэнВерхнягаЎзроўню =
|ТэлефонныКод =
|Дадаткі =
 
|ПапярэдняяДзяржава1 = Бізантыйская імпэрыя
|СьцягПапярэдняйДзяржавы1 = Simple_Labarum.svg
|ВыяваПапярэдняйДзяржавы1 =
|ГодПачаткуІснаваньня = 697
|ГодКанцаІснаваньня = 1797
|ПэрыядІснаваньня =
|НаступнаяДзяржава1 = Першая Француская рэспубліка
|СьцягНаступнайДзяржавы1 = Flag_of_France.svg
|ВыяваНаступнайДзяржавы1 =
|НаступнаяДзяржава2 = Цызальпінская рэспубліка
|СьцягНаступнайДзяржавы2 = Flag_of_the_Repubblica_Cisalpina.svg
|ВыяваНаступнайДзяржавы2 =
|НаступнаяДзяржава3 = Эрцгерцагства Аўстрыя
|СьцягНаступнайДзяржавы3 = Flag_of_Austria.svg
|ВыяваНаступнайДзяржавы3 =
|ЦяперЗьяўляеццаЧасткай =
}}
'''Вэнэцыянская рэспубліка''' — сярэднявечная дзяржава, якая разьмяшчалася на выспах і ўзьбярэжжы паўночнай часткі [[Адрыятычнае мора|Адрыятычнага мора]], заселеных у 5V ст., у часы спусташальных набегаў [[барбары|барбарскіх]] плямёнаў на [[Італія|Паўночную Італію]].
 
== Мінуўшчына ==
Пасьля падзеньня [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]] Вэнэцыянскія астравы разам з астатняй Італіяй падпалі пад уладу караля [[Адаакр]]а, потым [[Остготы|остготаў]] і, нарэшце, [[Усходняя Рымская імпэрыя|Усходняй Рымскай імпэрыі]]; нават пасьля ўварваньня [[Лянгабарды|лянгабардаў]] яны заставаліся яшчэ пад уладай Бізантыі. У 697 насельніцтва гэтай астраўной групы ўпершыню абрала пажыцьцёвую найвышэйшую службовую асобу, названую [[дож]]ам (ад лацінскага — ''dux''). Трэці вэнэцыянскі дож на просьбу рымскага папы абвясьціў вайну лянгабардам, аблажыў іх у [[Равэна|Равэне]] і, завалодаўшы гэтым местам, перадаў яго пад уладу бізантыйскага імпэратара. Аднак неўзабаве гэты дож быў забіты суграмадзянамі ў сваім палацы, і пасада дожа была скасаваная на пяць гадоў, але затым ізноў адноўленая ў сувязі зь неабходнасьцю мець вайсковага кіраўніка для абароны места. Аднак галоўным органам выканаўчай улады ў Вэнэцыі засталася гарадзкая [[Рада сарака]]. У часы бурнага палітычнага жыцьця рэспублікі ў 1172 была заснаваная Вялікая рада, якая складалася з выбарных натабляў, і з тых часоў зрабілася найвышэйшаю ўладай і значна абмяжоўвала магутнасьць дожаў і сіньёрыі (урадавай калегіі з шасьці радных). Агульны народны сход стаў склікацца толькі ў выключных выпадках, а ў 1423 быў скасаваны.
 
Крыжовыя паходы забясьпечылі Вэнэцыянскай рэспубліцы калясальны прырост багацьця і магутнасьці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасьць дазволілі вэнэцыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасярэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Вэнэцыя стварыла моцны флёт, і ейныя гандлёвыя факторыі разьмяшчаліся па ўсім [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’і]]. Вэнэцыянскі дож [[Энрыка Дандалё]] ў пач. XIII ст. з выгадай для Вэнэцыі выкарыстаў крыжакоў [[Чацьвёрты крыжовы паход|Чацьвёртага крыжовага паходу]], накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў вэнэцыянцаў у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і вэнэцыянскія маракі разграмілі важны вугорскі гандлёвы горад [[Задар]], а затым штурмам узялі [[Канстанцінопаль]], захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы [[Бізантыя|Бізантыі]]. Пры падзеле скоранай імпэрыі вэнэцыянцы атрымалі чвэрць ейных тэрыторый і багацьцяў, а таксама палову Канстанцінопалю. У валоданьні вэнэцыянцаў апынулася мноства грэцкіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасьціраліся ад [[Адрыятычнае мора|Адрыятычнага]] да [[Чорнае мора|Чорнага мораў]], што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Эўропы з Азіяй. Тым ня менш, Вэнэцыя не змагла перашкодзіць падзеньню [[Лацінская імпэрыя|Лацінскай імпэрыі]] ў 1261, пасьля чаго бізантыйскія імпэратары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам — асноўным супернікам Вэнэцыі ў той пэрыяд.
 
З 1256 Вэнэцыянская рэспубліка вяла з [[Генуэская рэспубліка|Генуэскай рэспублікай]] працяглую вайну зь пераменным посьпехам, аднак пасьля 130-гадовага змаганьня Вэнэцыя здолела дамагчыся перамогі ў 1381. Вэнэцыянскія валоданьні ў Эўропе працягвалі пашырацца. Да сяр. XV ст., калі магутнасьць Вэнэцыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, ейная тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Вэнэцыю і найбліжэйшыя гарады ў Вэнэцыянскай лягуне; кантынэнтальнай часткі, якая складалася зь некалькіх абласьцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала [[Істрыя|Істрыю]], [[Далмацыя|Далмацыю]], часткова [[Альбанія|Альбанію]], [[Марэя|Марэю]] і [[Македонія (зямля)|Македонію]], а таксама [[Кандыя|Кандыю]] (Крыт), [[Нэграпонт]] (Эўбэю) й іншыя астравы грэцкага архіпэлягу. Нарэшце ўдава апошняга кіпрскага караля [[Катарын Карнар|Катарына Карнара]] ў 1489 прадала Вэнэцыянскай рэспубліцы востраў [[Кіпр]]. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам Вэнэцыянская рэспубліка заставалася, тым ня менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор’я да канца сярэднявечча.
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 8 ⟶ 74:
{{Commonscat|Republic of Venice}}
 
{{Крыжацкія дзяржавы}}
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Італіі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 697 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 1797 годзе]]
[[Катэгорыя:Колішнія дзяржавы Італьянскага паўвостраву]]