Заслаўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
д стыль
Радок 50:
'''Засла́ўе''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслачы]] пры ўтоку яе ў [[Заслаўскае вадасховішча]]. Уваходзіць у склад [[Менскі раён|Менскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Плошча 14,2 км². Насельніцтва на 2017 год — 15 419 чалавек<ref name="belstat2017" />. Знаходзіцца за 27 км ад [[Менск]]у; чыгуначная станцыя «Беларусь» на лініі [[Менск]] — [[Маладэчна]].
 
Заслаўе — [[места]] [[Менскі павет|гістарычнай Меншчыны]], колішняя сталіца [[Заслаўскае графства|графства]] (раней — сталіца [[Ізяслаўскае княства|ўдзельнага княства]]), старажытны замак [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваліся [[Заслаўскі замак|руіны замка]], [[Кальвінскі збор (Заслаўе)|былы кальвінскі збор]] (у стылі [[рэнэсанс]])у і [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)|касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі]] (ў стылі [[віленскае барока|віленскага барока]]), помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Дзейнічае гістарычна-культурны запаведнік.
 
== Назва ==
Радок 71:
У 1539 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Глябовічы|Глябовічаў]]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места ўвайшло ў склад [[Менскі павет|Менскага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і [[друкарня]], у якой [[Сымон Будны]] надрукаваў Біблію ў 1574 годзе. У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 годзе ў Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай [[Заслаўскае графства|графства]], якое аб’ядноўвала 4 староствы.
 
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1655 годзе [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 годзе паселішча перайшло да [[Сапегі|Сапегаў]]. У 1684 годзе (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676 годзе) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, на 1698 год у месьце было 89 дымоў (апроч, відаць, касьцельнай юрыдыкі), 4 вуліцы, і Рынак<ref name="evkl"/>.
 
У 1753 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлера]] Антонія Пшазьдзецкага. У 1772 годзе кароль і вялікі князь [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] надаў месту прывілей на правядзеньне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У 2-й палове XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.
Радок 81:
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Заслаўе абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], у Менскі павет («падраён») Менскага раёну<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. У 1919—1920 гадох мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтар [[гміна Заслаўе|гміны]] ў [[Менскі павет|Менскім павеце]] [[Менская акруга (1919—1920)|Менскай акругі]] [[Грамадзкая ўправа Ўсходніх земляў|Грамадзкай управы Ўсходніх земляў]]. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] (1921) году]] Заслаўе засталося ў [[БССР]], дзе ў 1924 годзе стала цэнтрам раёну. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 28 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
 
У 1985 годзе Заслаўе зноў атрымала статус [[места]].