Крычаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 64:
У 1358 годзе Крычаў далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], дзе ўвайшоў ў склад Амсьціслаўскага княства. У [[14 стагодзьдзе|ХІV]]—[[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] стст. існавалі Крычаўскія мескія ўмацаваньні. З канца [[15 стагодзьдзе|ХV ст.]] места ўвайшло ў склад [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]], дзе стала цэнтрам [[Крычаўская воласьць|воласьці]], уладаньня [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў]]. У 1507 і 1508 гадох [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. За часамі [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайны]] (1558—1582) у 1564 годзе яны зноў двойчы спрабавалі захапіць места.
 
[[Файл:Kryčaŭ. Крычаў (XIXM. Ivanov, 1784).jpg|міні|300пкс|Места на акварэлі М. Іванова, пачатак XIX ст.]]
 
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Крычаў увайшоў у склад [[Амсьціслаўскае ваяводзтва|Амсьціслаўскага ваяводзтва]]. З [[17 стагодзьдзе|ХVІІ ст.]] ён стаў цэнтрам [[Крычаўскае староства|староства]], якое знаходзілася ў валоданьні [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У [[17 стагодзьдзе|ХVІІ]]—[[18 стагодзьдзе|ХVІІІ]] стст. аснову плянавальнай кампазыцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касьцёл, сынагога. Сфармаваўся другі цэнтар места — Рынак.