Менск-1 (аэрапорт): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
стыль
д афармленьне
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
«Мінск-1» быў пабудаваны ў [[1933]] годзе, і тады ж зь яго выляцеў першы самалёт К-5. Увесну [[1934]] году тут прызямліліся тры самалёты [[По-2]], што належалі Смаленскаму авіяпадразьдзяленьню спэцыяльнага прыстасаваньня Маскоўскага ўпраўленьня грамадзянскага паветранага флёту. Затым яны былі прыпісаныя да гэтага аэрапорту, што дало пачатак разьвіцьцю грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі. У [[1935]] годзе былі адкрытыя першыя рэгулярныя рэйсы паміж Менскам і сямнаццацьцю раённымі цэнтрамі Беларусі, а ў [[1936]] годзе — першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Менскам і [[Масква|Масквой]].
 
Будынак аэравакзалу быў пабудаваны ў 1957 годзе паводле праекту архітэктара [[Георгі Заборскі|Г. Заборскага]] і захаваўся да нашага часу. У 1976 годзе побач са старым будынкам было ўзьведзенае новае, дзе разьмяшчаліся касы й зала чаканьня.<ref>[http://sb.by/post/26117/ Самолеты садятся на троллейбусную остановку. Удобно!]</ref> Захаваўся таксама будынак паваеннага аэрапорту, там цяпер знаходзіцца мэдчастка Менскага авіяатраду.
 
Аэрапорт атрымаў міжнародны статус у [[1955]] годзе і ўжо ў [[1970-я|1970-х]] абслугоўваў больш за мільён пасажыраў у год.
 
== Характарыстыкі ==
Радок 18:
У траўні 2007 году было прынятае рашэньне аб закрыцьці аэрапорта «Мінск-1» і пераносе Менскага авіярамонтнага заводу да [[Нацыянальны аэрапорт Мінск|аэрапорту «Мінск-2»]]. 29 кастрычніка 2012 году аэрапорт прыпыніў абслугоўваньне пасажырскіх рэйсаў.<ref>[http://regiony.by/news/23771/ Закрылся последний пассажирский рейс из аэропорта «Минск-1»]{{Ref-ru}}</ref>
 
На тэрыторыі ў 330 га, якая вызваліцца, плянуецца пабудова новага раёну «[[Менск-Сіці]]», які будзе ўключаць грамадзка-дзелавы цэнтар з 80-павярховай вежай у якасьці архітэктурнае дамінанты й жылы мікрараён на 38 тыс. чалавек.<ref>[http://realty.lenta.ru/news/2007/08/07/minsk/ В строительство «Минск-Сити» вложат 30 миллиардов долларов]</ref> Будаўніцтва плянавалася пачаць у 2009 годзе, аднак інвэстары дагэтуль ня знойдзеныя. Будынак аэравакзалу, які існуе, будзе захаваны як помнік архітэктуры.
 
== Крыніцы ==
Радок 25:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|713Г000265}}
{{Commons}}
{{Commonscat|Minsk-1 Airport}}
 
{{Транспарт Менску}}
{{Менск}}
 
{{Накід:Менск}}
 
[[Катэгорыя:Транспарт Менску]]