Пружаншчына пад першымі Саветамі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Пружаны?oldid=1749752
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Białoruś 1940 Belaruski.png|значак|350пкс|[[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР]] (1940)]]
[[Файл:1940 ukraine belorus nh.jpg|значак|350пкс|Савецкія маркі, прысьвечаныя далучэньню Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (1940)]]
[[17 верасьня]] [[1939]] року [[Савецкае ўварваньне ў Польшчу|СССР напаў на Польшчу]], у складзе якой тады знаходзілася [[Пружанскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|Пружаншчына]]. [[19 верасьня]] [[1939]] году Пружаны акупавалі савецкія войскі 4-й Арміі камдыва [[Васіль Чуйкоў|Васіля Чуйкова]].
 
У самым канцы кастрычніка [[1939]] году ў адміністрацыйным цэнтры будучае Беластоцкае вобласьці [[Беласток]]у на чале з прасавецкімі дзеячамі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] адбыўся [[Народны Сход у Заходняй Беларусі|Народны Сход]], які падтрымаў усталяваньне ў рэгіёне савецкае ўлады й уваходжаньне ў склад БССР, у сувязі з чым была накіраваная адпаведная пастанова. 12 лістапада 1939 на пазачарговай сэсіі [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] была прынятая пастанова пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і «тым самым узьяднаньне беларускага народу ў адзінай Беларускай дзяржаве». З апублікаваньнем гэтага закону на тэрыторыі Пружаншчыны пачала дзеяньне [[сталінская канстытуцыя]] 1936 року і [[Канстытуцыя БССР 1937 году]]. Далучэньне тэрыторыяў Заходняй Беларусі да БССР было непасрэдным наступствам падпісаньня [[Пакт Молатава — Рыбэнтропа|пакту Молатава — Рыбэнтропа]] з сакрэтным дадаткам і пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Далучэньне было аднабаковым актам [[Анэксія|анэксіі]] і да 1945 ня было прызнанае міжнародным правам.
 
Рэакцыя насельніцтва на далучэньне да БССР была неаднароднай. Беларусы і жыды, асабліва найбяднейшыя, найбольш віталі прыход бальшавікоў як вызваліцеляў з-пад польскага прыгнёту. Падзеньне польскай улады як шанец для зьяднаньня нацыянальных тэрыторыяў падтрымала таксама беларуская інтэлігенцыя і нацыянальная эліта. Польскія ж насельнікі, а таксама заможнейшыя беларусы і жыды сустракалі прыход бальшавіцкіх войскаў абыякава ці з варожасьцю.
Радок 15:
Неўзабаве польскія вайскоўцы, якія вярнуліся да сваіх сем’яў, былі інтэрнаваныя. У лютым 1940 року распачаліся арышты і высылка польскай інтэлігенцыі: шляхцічаў, прамыслоўцаў, лекараў, юрыстаў, настаўнікаў, лесьнікоў, купцоў<ref>{{артыкул|аўтар=Andrzej Święciński.|загаловак=Wspomnienia prużańskie (Cz.2)|арыгінал=|спасылка=http://echapolesia.pl/index.php?mact=Echa,cntnt01,showarticle,0&cntnt01rubric_id=&cntnt01article_id=259&cntnt01returnid=15|аўтар выданьня=|выданьне=[[Echa Polesia]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2011|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
Ад [[15 студзеня]] [[1940]] па [[1941]] год места было раённым цэнтрам [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[БССР|Беларускай ССР]] у складзе [[СССР|Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]]. ЗьЗ [[1 студзеня]] 1940 року прадпрыемствы, гандаль і вытворчасьць былі нацыяналізаваныя. У Пружанах было 1385 двароў, электрастанцыя, 6 мэханічных млыноў, 2 маслабойныя, кафельны заводы, 2 сьлясарныя майстэрні<ref>Пружаны // {{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|4-2к}} — С. 486</ref>. Былі створаныя новыя працоўныя месцы для краўцоў, абуткоўцаў, кавалёў, стальмахаў, цырульнікаў; на працу прымаліся ўсе незалежна ад нацыянальнасьці, у тым ліку і на адміністрацыйныя пасады. Абрагам Брэсцкі ў сваіх успамінах згадвае, што гэта было нязвыкла пасьля пэрыяду [[Другая Рэч Паспалітая|пад польскай акупацыяй]]<ref name="abrabres">{{Спасылка | аўтар = Abraham Breski.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pruzhanydistrict.com.ar/yzkor_pruzhany/final_summary.htm| загаловак = Pruzhany’s Saint Kehila destruction summary| фармат = | назва праекту = | выдавец = Pruzhany uyezd research organization| дата доступу = 26 сьнежня 2011 | мова = en| камэнтар = }}</ref><ref name="abrahar_tempest">{{Спасылка | аўтар = Avraham Har’shalom (Friederg).| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.pruzhanydistrict.com.ar/yzkor_pruzhany/alive_tempest.htm| загаловак = The tempest| фармат = | назва праекту = | выдавец = Pruzhany uyezd research organization| дата доступу = 26 сьнежня 2011 | мова = en| камэнтар = }}</ref>.
 
Адбыўся перавод адукацыйных установаў на савецкую сыстэму. Была ўведзеная «дзесяцігодка». У Пружане былі адчыненыя сярэднія школы на ўсіх чатырох мовах ([[Беларуская мова|беларускай]], [[ідыш]]ы, [[Польская мова|польскай]] і [[Расейская мова|расейскай]]). Для дарослых таксама была створаная вышэйшая школа. Навучаньне было бясплатным. Неўзабаве колькасьць шкаляроў павялічылася ўдвая ў параўнаньні зь мінулымі рокамі<ref name="abrabres" />. Дзейнічала грамадзкая бібліятэка зь вялікай колькасьцю кніг на ўсіх чатырох мовах. Выходзіла газэта «[[Раённыя будні|Новы шлях]]».
Радок 25:
== Глядзіце таксама ==
* [[Пружаншчына ў міжваеннай Польшчы]]
* {{Не перакладзена|[[Далучэньне Заходняй Беларусі да СССР||uk|Радянська анексія західнобілоруських земель}}БССР]]
* [[Пружаншчына пад нацысцкай акупацыяй]]
 
Радок 32:
 
{{Гісторыя Пружаншчыны}}
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1939—1945)]]