Адукацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not good
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 1:
{{Ня блытаць|Адукацыя (таварыства)|«Адукацыяй»|асьветным таварыствам у Віцебску}}
{{Іншы артыкул|таварыства асьветніцкага кірунку ў Віцебску|Адукацыя (таварыства)|працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў}}
'''Адукацыя''', '''(асьвета''', ({{мова-la|educatio|скарочана}} — выхаваньне) — працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў, уменьняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім пляне адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-пэдагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасьці і ў грамадзка-культурным жыцьці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафэсійна-кваліфікацыйны патэнцыял народу.
 
У шырокім сэнсе слова, адукцыя — працэс ці прадукт «…фармаваньня розуму, характару ці фізычных здольнасьцяў асобы… У тэхнічным сэнсе адукацыя — гэта працэс, пасродкам якога грамадзтва праз школы, коледжы, унівэрсытэты і іншыя інстытуты мэтанакіравана перадае сваю культурную спадчыну — назапашаныя веды, каштоўнасьці і навыкі — ад аднаго пакаленьня іншаму»<ref>George F. Kneller. Introduction to the Philosophy of Education. New York: John Wiley and Sons, 1971. P. 20—21</ref>.
Радок 25:
Беларуская нацыянальная сыстэма адукацыі ўключае агульную, прафэсійную адукацыю, сямейнае, грамадзкае выхаваньне, самаадукацыю і самавыхаваньне. У залежнасьці ад аб’ёму і тэрмінаў навучаньня адрозьніваюць агульную адукацыю (пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні), прафэсійную адукацыю (дапрафэсійная арыентацыя, адбор, сярэдняя прафэсійная падрыхтоўка), вышэйшую адукацыю (падрыхтоўка спэцыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры) і адукацыю дарослых (пасьлядыплёмная адукацыя). Паводле формы навучаньня адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная; паводле адносін да царквы — сьвецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфэсійная, якую кантралюе царква. Зьмест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнародным і нацыянальным стандартамі, вучэбнымі плянамі і праграмамі.
 
== Адукацыя ў Беларусі ==
== Беларусь ==
=={{Асноўны артыкул|Адукацыя ў Беларусі ==}}
 
У 2011/2012 навучальным годзе выхавальнікі [[Дзіцячы сад|дзіцячых садкоў]] размаўлялі на [[Беларуская мова|беларускай мове]] толькі з 45 тыс. (12%) дашкольнікамі. У дзённых агульных сярэдніх [[школа]]х па-беларуску ўсе прадметы вывучалі толькі 164 тыс. вучняў (18%). У сярэдніх спэцыяльных вучэльнях на пачатак 2011/2012 навучальнага году на беларускай мове навучалася толькі 1,6 тыс. навучэнцаў (каля 1%). На пачатак 2011/2012 навучальнага году ў [[ВНУ]] па-беларуску навучалася толькі 4,2 тыс. студэнтаў (0,9%)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі|спасылка=http://news.belta.by/by/print?id=674826|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=20 лютага 2012|дата доступу=10 лістапада 2013}}</ref>.
 
Радок 34 ⟶ 35:
=== Мэты ===
Галоўныя мэты нацыянальнай сыстэмы адукацыі: спрыяньне гарманічнаму разьвіцьцю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасьцей; фармаваньне і ўмацаваньне нацыянальнай сьвядомасьці і адначасова пачуцьця павагі да іншых краінаў і народаў сьвету; авалоданьне дзяржаўнай мовай і мовамі іншых народаў; захаваньне і памнажэньне інтэлектуальнай уласнасьці і культурна-гістарычных каштоўнасьцей беларускага народа і іншых нацыянальных супольнасьцей краіны; падрыхтоўка да самастойнага жыцьця; садзейнічаньне інтэлектуальным памкненьням асобы. Усе жыхары Беларусі забясьпечваюцца роўнымі правамі і магчымасьцямі для атрыманьня агульнай і прафэсійнай адукацыі з улікам нацыянальных традыцый, індывідуальных патрэб, здольнасьцей; бясплатным навучаньнем у дзяржаўных базавых школах, а таксама іншых навучальных установах. Нацыянальная сыстэма адукацыі падтрымлівае асабліва здольных, таленавітых дзяцей і ажыцьцяўляе сацыяльную дапамогу ў навучаньні дзяцей з малазабясьпечаных сем’яў, з разумовымі ці фізычнымі недахопамі, сірот, інвалідаў з маленства, дзяцей, якія ня маюць апекі бацькоў.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Прадметная алімпіяда]]
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==