Рагачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 80:
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Рагачоў абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У 1924 годзе Рагачоў вярнулі [[БССР]], дзе ён стаў цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). На 1934 год у Рагачове працавалі лесапільня (з 1901 году), кардонная фабрыка (з 1913 году), ільнозавод (з 1932 году), электрастанцыя (з 1918 году), цагельня (з 1912 году), друкарня, электрычны млын, кавальская (з 1930 году), кравецкая (з 1927 году), шавецкая (з 1928 году), бандарная, кошыкавая і сталярна-мэблевыя майстэрні, цукеркавая арцель (з 1931 году), смалакурня (з 1929 году), хлебапякарня, 2 конныя крупарушкі і сьлясарня. Дзейнічалі настаўніцкі інстытут (у 1940 годзе — 610 студэнтаў), школа мэдычных сясьцёр, 4 сярэднія і 7-гадовая школы, лякарня, паліклініка, 2 аптэкі. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
 
У 1971 годзе ў Рагачове знайшлі манэтны скарб памерам у 1 тыс. старажытных манэтаў. 19 красавіка 2010 году места ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»<ref>[http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=P31000189 Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 189 ад 19 красавіка 2010 г. «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам „За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“»]</ref>.