Ян Цеханоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
д афармленьне
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Менская настаўніцкая сэмінарыя|Менскую настаўніцкую сэмінарыю]]. Два гады вучыўся ў ПалітэхнічнымПолітэхнічным інстытуце ў [[Санкт-Пецярбург]]у. У [[1909]] годзе ў [[Менск]]у ажаніўся на Ксеніі Баландовіч. У [[1914]] г.годзе скончыў адукацыю і працаваў выкладчыкам спэцыяльных прадмэтаў. Ад [[1 жніўня]] [[1918]] да [[1921]] гг.году быў дырэктарам рэальнае школы ў [[Ракаў|Ракаве]]. У [[1921]] годзе за нацыянальную патрыятычную дзейнасьць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у [[Наваградак]]. Ад [[1 верасьня]] [[1921]] году быў абраны дырэктарам Наваградзкай беларускай гімназіі. З-за перасьледу польскімі ўладамі быў вымушаны эміграваць у [[Францыя|Францыю]]. Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь у [[1927]] годзе. Пасьля 14-гадовай напружанай працы ў арганізаванай ім беларускай школе быў пераведзены польскімі ўладамі ў [[Ашмяны]]. Аднойчы падбухтораная банда хуліганаў напала на Яна Цеханоўскага і моцна яго зьнявечыла. У кастрычніку [[1938]] году Цеханоўскі памёр ад інфаркту. Пахаваны ў [[Вільня|Вільні]] на Ліпаўскіх могілках разам з памёршай пазьней жонкай — былой настаўніцай гімназіі Ксеніяй Баландовіч.
 
== Літаратура ==
* Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — {{ISBN |9986-749-04-2}}.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цеханоўскі, Ян}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1888 годзе]]