Юравічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 81:
Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады зачынілі Юравіцкі кляштар, аднак у 1841 годзе<ref>[[Аляксандар Ярашэвіч|Ярашэвіч А.]] [http://media.catholic.by/nv/n24/art3.htm Пакуты Юравіцкага касцёла] // «[[Наша Вера]]» № 2 (24), 2003.</ref> будынкі вярнулі каталікам. На 1834 год існавалі аднайменныя мястэчка (51 двор) і сяло (66 двароў), на 1848 год — 115 двароў, на 1866 год — 134. У 1865 годзе з мэтаю [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]] расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню (у 1885 годзе — 45 навучэнцаў), у 1875 годзе — жаночую (у 1885 годзе — 28 навучэнак). Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ў 1866 годзе ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1873—1876 гадох у межах палітыкі [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыі]] на сьвятыню надбудавалі 12 [[Купал-цыбуліна|купалоў-цыбулінаў]]. У 1890 годзе ў Юравічах адкрылі лякарню. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (201 двор, царква, капліца, 2 малітоўныя школы, 40 крамаў, 4 майстэрні апрацоўкі скуры, 2 карчмы), сяло (108 двароў; капліца, 2 народныя вучэльні, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, хлебозапасны магазын, 2 вятракі, конны млын, карчма) і фальварак. У пачатку XX ст. працавалі школа і аптэка, на 1901 год зь мясцовай прыстані адправілі 501 тыс. [[пуд]]оў грузаў (лес, сельскагаспадарчыя прадукты) і разгрузілі 4 тыс. пудоў<ref>{{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref>.
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="ДаўніяСтарая графічныя выявыграфіка Юравічаў" perrow="4">
Juravičy. Юравічы (XIX).jpg|Капліца і сакральны комплекс, XIX ст.
Juravičy. Юравічы (4.03.1865).jpg|Капліца і сакральны комплекс, 4.03.1865 г.