Юравічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 54:
|Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
'''Ю́равічы''' — [[вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на левым беразе [[Прыпяць|Прыпяці]]. Цэнтар [[Юравіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)|сельсавету]] [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва 743на чал. (2004) год — 743 чалавекі. Знаходзяцца за 31 км на паўднёвы ўсход ад [[Каленкавічы|Каленкавічаў]], за 34 км ад чыгуначнай станцыі Каленкавічы (лінія [[Гомель]] — [[Лунінец]]); на аўтамабільнай дарозе [[Хойнікі]] — [[Каленкавічы]]. Рачная прыстань.
 
Юравічы — даўняе [[мястэчка]] [[Мазырскі павет|гістарычнай Мазыршчыны]] (частка [[Менскае ваяводзтва|Меншчыны]]), адзін з рэлігійных цэнтраў Усходняга [[Палесьсе|Палесься]]. Да нашага часу тут захаваўся [[Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)|комлекс калегіюму езуітаў з касьцёлам Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі]] ў стылі [[барока]], помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. У касьцёле колісь знаходзіўся [[Юравіцкі абраз Маці Божай|цудоўны абраз Маці Божай]], які карыстаўся вялікаю пашанаю ў навакольнага насельніцтва.
Радок 70:
[[Файл:Maci Božaja Juravickaja. Маці Божая Юравіцкая (XX).jpg|міні|200пкс|Абраз Маці Божай Юравіцкай]]
 
Першы пісьмовы ўпамін пра Юравічы датуецца 1430—1432 гадамі. У 1510 годзе [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Стары]] перадаў «на вечнасьць» сяло Багдану Сербіну. Пад 1552 годам Юравічы ўпамінаюцца ў інвэнтары [[Мазырскі замак|Мазырскага замка]] як уладаньне зямяніна Касьцюшковіча, пазьней яны перайшлі ў валоданьне С. Аскеркі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) гадоў паселішча ўвайшло ў склад [[Мазырскі павет|Мазырскага павету]].
 
У 2-й палове XVII ст. у Юравічах зьявіліся прадстаўнікі каталіцкага ордэна езуітаў, зь дзейнасьцю якіх зьвязваюць зьяўленьне цудоўнага абраза Маці Божай і ўзьвядзеньне тут сакральнага комплексу. 8 верасьня 1673 году адбылося асьвячэньне капліцы, у якую ўрачыста ўнесьлі цудоўны абраз. У 1683 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Ян Сабескі]] выдаў прывілей, паводле якога паселішча атрымала статус мястэчка.
Радок 77:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Юравічы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у [[Рэчыцкі павет (Расейская імпэрыя)|Рэчыцкім павеце]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1820 годзе кляштар перайшоў да [[мазыр]]скіх бэрнардынаў. У 1836 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Сьвятой Багародзіцы.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады зачынілі Юравіцкі кляштар, аднак у 1841 годзе<ref>[[Аляксандар Ярашэвіч|Ярашэвіч А.]] [http://media.catholic.by/nv/n24/art3.htm Пакуты Юравіцкага касцёла] // «[[Наша Вера]]» № 2 (24), 2003.</ref> будынкі вярнулі каталікам. На 1834 год існавалі аднайменныя мястэчка (51 двор) і сяло (66 двароў), на 1848 год — 115 двароў, на 1866 год — 134. У 1865 годзе з мэтаю [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]] расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню (у 1885 годзе — 45 навучэнцаў), у 1875 годзе — жаночую (у 1885 годзе — 28 навучэнак). Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ў 1866 годзе ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1873—1876 гадох у межах палітыкі [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыі]] на сьвятыню надбудавалі 12 [[Купал-цыбуліна|купалоў-цыбулінаў]]. У 1890 годзе ў Юравічах адкрылі лякарню. Паводле вынікаў перапісу (1897) году, існавалі аднайменныя мястэчка (201 двор, царква, капліца, 2 малітоўныя школы, 40 крамаў, 4 майстэрні апрацоўкі скуры, 2 карчмы), сяло (108 двароў; капліца, 2 народныя вучэльні, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, хлебозапасны магазын, 2 вятракі, конны млын, карчма) і фальварак. У пачатку XX ст. працавалі школа і аптэка, на 1901 год зь мясцовай прыстані адправілі 501 тыс. [[пуд]]оў грузаў (лес, сельскагаспадарчыя прадукты) і разгрузілі 4 тыс. пудоў<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/120220/Юровичи Юровичи] // {{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref>.
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Даўнія графічныя выявы Юравічаў" perrow="4">
Juravičy. Юравічы (XIX).jpg|Капліца і сакральны комплекс, XIX ст.
Juravičy. Юравічы (4.03.1865).jpg|Капліца і сакральны комплекс, 4.03.1865 г.
Juravičy. Юравічы (4.03.1865) .jpg|Капліца, 4.03.1865 г.
Juravičy. Юравічы (1865).jpg|Касьцёл і калегіюм, абмеры 1865 годуг.
</gallery></center>
 
Радок 91:
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Юравічы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], у Мазырскі павет («падраён») Гомельскага раёну<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. 6 сьнежня 1926 году Юравічы вярнулі [[БССР]], дзе яны сталі цэнтрам раёну (з 8 ліпеня 1931 году ў Рэчыцкім раёне). На 1930 год існавалі вёскі Юравічы-1, Юравічы-2 (разам 2300 двароў) і мястэчка (114 двароў). У 1936 годзе ўтварыўся народны хор, які неўзабаве атрымаў шырокую вядомасьць. 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі.
 
Паводле вынікаў перапісу (1959) году, у Юравічах існавалі цагельня, швацкая і шавецкая майстэрні, лясьніцтва, тэхнікум, сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дзіцячы сад, краязнаўчы музэй, клюб, бібліятэка, лякарня, аптэка, вэтэрынарны ўчастак, пошта, 5 крамаў. У 1958 годзе на загад мясцовага старшыні калгасу касьцёл пачалі разьбіраць на цэглу. У наш час вядзецца аднаўленьне сьвятыні як уласнасьці [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]]. На 2004 год у вёсцы было 333 гаспадаркі.
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Мястэчка на старых здымках" perrow="4">
Juravičy. Юравічы (1900).jpg|Інтэр'ер былога касьцёла, да 1920 г.
Juravičy. Юравічы (1926).jpg|Касьцёл па [[Мураўёўкі|маскоўскай]] перабудове, 1926 г.
Juravičy. Юравічы (1926)..jpg|Школа, 1926 г.
Juravičy. Юравічы (1936).jpg|Касьцёл і калегіюм, 1936 г.
</gallery></center>
 
Радок 119:
 
=== Выдатныя мясьціны ===
''Помнікі археалёгіі'': [[Замак|горад]] пэрыяду Сярэднявечча ваўва ўрочышчы ГарадокГарадку, на правабярэжнай тэрасе ракі ПрыпяцьПрыпяці; стаянкі пэрыяду верхняга [[палеаліт]]у (менавіта тут 26 тыс. гадоў таму на рацэ ПрыпяцьПрыпяці месьцілася стаянка першабытнага чалавека). Адкрыў стаянкі ў 1929 годзе археоляг [[Юльян Попель]].
* [[Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)|Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў]] (1710—1746; цяпер у валоданьні [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]])
 
Радок 135:
</gallery></center>
 
== Дадатковыя зьвесткі ==
== Цікавыя факты ==
* На Юравіцкім абразе месьцілася срэбная карона, што ўскосна сьведчыць пра малавядомы, але важны момант — магчыма, мясцовы абраз Маці Божай быў каранаваны (агулам у сьвеце налічваецца менш за тры дзясяткі каранаваных абразоў)<ref>Малікаў Я. [http://gp.by/index.php?option=com_content&view=article&id=6763%3Anews6450&Itemid=57 Нябесная заступніца беларускага Палесся] // «Гомельская праўда», 3 красавіка 2008.</ref>
* Каля Юравічаў знаходзіцца найвышэйшы пункт Калінкавіцкага раёну (167,5 м над узроўнем мора)