Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
стыль
Радок 50:
'''Ле́пель''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на беразе [[Лепельскае возера|Лепельскага возера]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лепельскі раён|Лепельскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2016 год — 17 690 чалавек<ref name="belstat2016" />. Знаходзіцца за 115 км ад [[Віцебск]]у. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі [[Ворша]] — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з [[Полацак|Полацкам]], [[Менск]]ам, [[Віцебск]]ам, [[Ворша]]й.
 
Лепель — даўняе места [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]], старажытны [[Лепельскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі [[клясыцызм]]у [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл Сьвятога Казімера]] і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлеру]] [[Леў Сапега|Льву Сапегу]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаванаяСпаская царква ў стылі клясыцызму царква Сьвятога Спаса, помнік архітэктуры XIX ст., [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваны савецкімі ўладамі]].
 
== Назва ==
Радок 67:
У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі ''места Лепель'', пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскага дзяржавы]], аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне [[Кашталяны смаленскія|кашталяну смаленскаму]] [[Юры Зяновіч|Юрыю Зяновічу]], а па ягонай сьмерці — [[ваяводы полацкія|ваяводу полацкаму]] [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалаю Дарагастайскаму]]. У 1579 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
 
[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|Герб Лепеля, 1850 г.<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
 
На 1580 год у ''месьце Лепелі'' было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска [[Стары Лепель]])<ref name="evkl">[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 189.</ref>. 19 траўня 1586 году ''маёнтак Лепле'' набыў [[Леў Сапега]]. За 3 км ад ''Старога Лепеля'', у вёсцы Белае, ён заснаваў ''мястэчка Белы Лепель'' або ''Новы Лепель'', куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў ''Стары Лепель'' і ''Новы Лепель'' [[Віленскі кляштар бэрнардынак|Віленскаму кляштару бэрнардынак]], які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
Радок 74:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Лепельскі павет|павету]] [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1802 году — [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне [[Бярэзінская водная сыстэма|Бярэзінскай воднай сыстэмы]], дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] [[Ян Чачот]]). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.
 
[[Файл:Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1866).jpg|міні|245пкс|Царква і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл]] (удалечыні), 1866]]
Радок 87:
У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
 
11 верасьня 2010 году ў цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — [[Леў Сапега|Льву Сапегу]] (нягледзячы на пратэсты [[Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы|Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату]])<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/2156459.html Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара] // «[[Радыё Свабода]]», 13 верасьня 2010 г.</ref>.
 
<center><gallery caption="Места на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Радок 95:
Lepiel, Poŭśviskaja-Kapanickaja. Лепель, Поўсьвіская-Капаніцкая (1910).jpg|Рог Поўсьвіскай і Капаніцкай
Lepiel-carkva.jpg|Царква, зьнішчаная бальшавікамі
Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1913).jpg|Пляц Рынак, пошта
Lepiel, Čašnickaja. Лепель, Чашніцкая (1900).jpg|Чашніцкая вуліца, земская ўправа
Lepiel, Šlachieckaja. Лепель, Шляхецкая (XX).jpg|Шляхецкая вуліца
Радок 220:
 
=== Выдатныя мясьціны ===
''Помнікі'': Льву Сапегу
* Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
* ГістарычнаяЗабудова забудова местагістарычная (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
* Капліца Сьвятога Георгія (1900; [[мураўёўкі|мураўёўка]])
* [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]] (1857—1876)
* Могілкі: каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.); юдэйскія
''Помнікі'':* Помнік Льву Сапегу
* Сынагога (ХІХ ст.)
* Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)