Беніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 48:
|Сайт =
}}
'''Бе́ніца'''<ref>{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Менская вобласьць}} С. 285.</ref> — [[вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Бенічанка|Бенічанцы]]. Уваходзіць у склад [[Лебедзеўскі сельсавет (Маладэчанскі раён)|Лебедзеўскага сельсавету]] [[Маладэчанскі раён|Маладэчанскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Насельніцтва 138на чал. (2010) год — 138 чалавек. Знаходзіцца за 21 км ад [[Маладэчна]], за 16 км ад чыгуначнай станцыі [[Пруды (Маладэчанскі раён)|Пруды]]; на скрыжаваньні дарог на [[Маладэчна]], [[Крэва]], [[Смаргонь]], [[Заскавічы]].
 
Беніца — даўняе [[мястэчка]] [[Ашмянскі павет|гістарычнай Ашмяншчыны]] (частка [[Віленскае ваяводзтва|Віленшчыны]]). Да нашага часу тут захаваўся [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)|касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы]] ў стылі [[барока]], помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў — [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)|кляштар бэрнардынаў]], [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваны расейскімі ўладамі]], і палац Коцелаў, [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваны савецкімі ўладамі]].
Радок 56:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Беніцу як [[сяло]] Маркаўскай воласьці [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]] датуецца 1507 годам. У 1554 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні роду Астравухаў, у 1576 годзе перайшоў да С. Валовіча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) гадоў сяло і аднайменны маёнтак увайшлі ў склад [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]].
 
[[Файл:Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (XVIII).jpg|значак|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)|Кляштар бэрнардынаў]], XVIII ст.]]
Радок 63:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Беніца апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. У [[Вайна 1812 году|Вайну 1812 году]] тут спыняўся [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] у часе ўцёкаў з Масквы. Залю ў палацы, дзе ён жыў, пераўтварылі ў мэмарыяльную. Апроч таго, у розныя часы ў мястэчку спыняліся [[Міхал Клеафас Агінскі|М. К. Агінскі]], [[Тамаш Зан|Т. Зан]], [[Ян Ходзька]], [[Станіслаў Манюшка|С. Манюшка]], [[Вінцэнт Дмахоўскі|В. Дмахоўскі]], [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[Апалінары Концкі|А. Концкі]], [[Габрыэля Пузына|Г. Пузына]], [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Уладзіслаў Дмахоўскі|У. Дмахоўскі]], [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіч]].
 
У 1813 годзе ад бязьдзетнага М. Коцела Беніца перайшла да ягонай пляменьніцы, якая была замужам за Казімерам Швыкоўскім. Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) расейскія ўлады зачынілі кляштар бэрнардынаў, а касьцёл у 1854 годзе [[Русіфікацыя Беларусі|гвалтоўна перарабілі]] пад царкву. У 1886 годзе побач з касьцёлам збудавалі царкву-[[мураўёўкі|мураўёўку]] пад тытулам Покрыва Багародзіцы.
Радок 70:
 
<center><gallery caption="Даўнія графічныя выявы мястэчка" widths=215 heights=180 perrow=3>
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (N. Orda, 1875).jpg|Сядзіба. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 1875 г.
Bienica, Bieničanka. Беніца, Бенічанка (1896).jpg|Панарама, 1896 г.
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (1896).jpg|Сядзіба, 1896 г.
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (L. Wyczółkowski, 1907).jpg|Сядзіба. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (L. Wyczółkowski, 1907)..jpg|Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (L. Wyczółkowski, 1907) .jpg|Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
</gallery></center>
 
Радок 86:
 
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow=4>
Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (1900).jpg|[[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)|Касьцёл]], каля 1900 г.
Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (1910).jpg|Царква, каля 1900 г.
Bienica. Беніца (1910).jpg|Панарама мястэчка, каля 1910 г.
Bienica. Беніца (1916).jpg|Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, 1916 г.
Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (1930) .jpg|Касьцёл, 1930-я гг.
Bienica, Rynak. Беніца, Рынак (1930).jpg|Інтэр’ер касьцёла, 1930-я гг.
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (1907).jpg|Палац Коцелаў, 1907 г.
Bienica, Kocieł. Беніца, Коцел (1910).jpg|Палац Коцелаў, каля 1910 г.
</gallery></center>
 
Радок 111:
* Капліца-пахавальня Коцелаў
* [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)|Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы]] (1701—1704)
* Царква Покрыва Багародзіцы (1886; [[мураўёўкі|мураўёўка]])
 
=== Страчаная спадчына ===