Крыстафэр Марла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
 
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Марла нарадзіўся [[16 лютага]] [[1564]] г. у [[Кентэрбэры]], у сям'ісям’і шаўца. У родным горадзе наведваў кентэрбэрыйскую Каралеўскую школу, затым вучыўся ў [[Кембрыдж]]ы. Скончыў Коледж Цела Хрыстова ў [[Кембрыдзкі ўнівэрсытэт|Кембрыдзкім унівэрсытэце]], стаўшы бакаляўрам (1584), а затым — відаць, па пратэкцыі кіраўніка сакрэтнае службы [[Фрэнсыс Ўолсынгэм|Ф. Ўолсынгэма]] — магістрам (1587). Сувязь Марла з апошнім, відаць, і тлумачыць шмат вольнасьцяў у яго паводзінах яшчэ падчас вучобы ў Кембрыджы. Так ён здолеў безтурботна пакінуць Кембрыдж, як тое было зь лютага па чэрвень 1587 г. Ніхто ня ведаў, дзе Марла ўвесь гэты час знаходзіўся. Гэта сайшло яму з рук відаць ня без заступства ўплывовых асобаў [[Лёндан]]а. Як сьцьвярджаюць многія дасьледчыкі біяграфіі ангельскага паэта і драматурга, у тым ліку і Я. Чарняк у сваёй кнізе «Пяць стагодзьдзяў таемнае вайны» па заданьню Ўолсінгэма Марла выконваў нейкую таемную місыюмісію ў Эўропе. Яго мэтай было сабраць падрабязную інфармацыю аб дзейнасьці ангельскага каталіцкага падпольля ў Францыі, якое імкнулася кінуць выклік пратэстанцкаму рэжыму каралеву Элізабэты I.
 
Пазьней Крыстафэр Марла пераехаў у Лёндан і заняўся актыўнай літаратурнай дзейнасьцю. Тады ж уступіў у літаратурны кружок драматургаў «Унівэрсытэцкія ўмы», куды ўваходзілі паэты [[Джон Лілі|Д. Лілі]], [[Томас Нэш|Т. Нэш]], [[Робэрт Грын|Р. Грын]], Дж. Піл і [[Томас Лодж|Т. Лодж]]. Тады ж была пастаўленая яго першая трагедыя «Тамэрлян вялікі, скіфскі пастух». Прыблізна з гэтага часу яго стасункі з урадам стромка мяняюцца. Вальнадумны кружок Ў. Рэйлі, у які ўваходзіў Марла, ня быў ва ўрадзе на добрым рахунку. Лічылася, што там праводзіліся нейкія блюзьнерскія абрады. У траўні 1593 года ў Лёндане адбыліся хваляваньні, у якіх удзельнічалі каталікі і пратэстанты. У горадзе распаўсюдзіліся памфлеты з выпадамі супраць рабочых-імігрантаў з Фляндрыі. Тайны савет шукаў аўтараў паклёпніцкіх заклікаў сярод лёнданскае літаратурнае багемы. Былі зьдзейсьненыя ператрусы, у тым ліку і на кватэры драматурга [[Томас Кід|Томаса Кіда]]. Пасярод яго папераў былі выяўленыя зацемкі, якія зьмяшчалі ерэтычныя выказваньні: доказы атэізма, адмаўленьне Боскае сутнасьці Хрыста, насьмешкі над ягонымі цудамі. Кід, зьняволены ў турму, паказаў, што паперы належылі Марла і засталіся ад іхняе сумеснае працы над п'есай два гады таму. Быў альбо ня быў Марла таемным агентам, фармальна савет павінен быў дапытаць яго. 20 траўня 1593 г. паэта, які гасьціў у свайго сябра Томаса Ўолсынгэма (кузэна Фрэнсыса Ўолсынгэма) ў маёнтку Скэлбэры (Кент), выклікалі на паседжаньне Таемнага Савета, але не арыштавалі, а толькі загадалі кожны дзень адзначацца ў канцылярыі Савета дагэтуль, пакуль ня будзе вынесены прысуд па яго справе. Ён пераехаў у Дэптфард, верагодна, допыт так і не адбыўся, а праз 10 дзён Марла забілі.