Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 31:
16 кастрычніка 1946 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962—1969 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
У 1970—1977 гг. а. Леў кіруе [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускай службай Радыё Ватыкану]] і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыімісіі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.<ref name="Архімандрыт Леў Гарошка">[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html Архімандрыт Леў Гарошка].</ref>.
 
== Творчасьць ==