Дзёньнік будучыні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 72:
'''Юкітэру Амана''' ([[Японская мова|яп.]] 天野雪輝 ''Амана Юкітэру'') — галоўны герой, 14-гадовы юнак, уладальнік першага дзёньніка будучыні «Абыякавы дзёньнік» ([[Японская мова|яп.]] 無差別日記 ''Мусабэцу Нікі''). Пакутуе комплексам непаўнавартаснасьці, трымаецца ў баку ад людзей і першапачаткова мае толькі дзьвюх ўяўных сяброў — божышча Дэуса й ягоную памагатую, Мурумуру. Нягледзячы на сваю нелюдзімасьць, прызнае, што ў душы адзінокі й хацеў бы мець шмат сяброў. У параўнаньні з астатнімі ўладальніками дзёньнікаў, якія маюць разьвітыя навыкі забойства, вельмі слабы. Таму, хоць ён спачатку й не падзяляе пачуцьці закаханае ў яго Юна, якая валодае другім дзёньнікам будучыні, ён вымушаны прымаць ейнаю абарону. Паступова Юкітэру ўлюбляецца ў Юна, але тое, што Юна часам паводзіць сябе, як маньяк, адпуджвае яго. Нягледзячы на сваю слабасьць, Юкітэру здольны пазьбегнуць прадказанай яму дзёньнікам сьмерці — адзінага прароцтва, якое, паводле задумцы Дэуса, уладальнік дзёньніка зьмяніць ня ў сілах. З прычыны гэтага, іншымі ўладальнікамі дзёньнікаў ён лічыцца найбольш небясьпечным праціўнікам і першачарговай мэтай. Таму як Юкітэру глядзіць на ўсё з боку, ягоны дзёньнік апісвае ўсё тое, што адбываецца вакол яго, але не апісвае, што здарыцца з самім Юкітэру. Аднак гэты недахоп кампэнсуецца дзёньнікам Юна.
 
У первшампершым сьвеце Юкітэру й Юна перамаглі ўсіх іншых уладальнікаў дзёньнікаў, аднак ні адзін зь іх не хацеў забіваць іншага. Таму яны зьдзейсьнілі падвойнае самагубства, але ў рэчаіснасьці памёр толькі Юкітэру.
 
Юкітэру з другога сьвета, які зьяўляецца галоўным героем мангі, доўгі час ня меў мэты заняць месца Дэуса. Аднак пазьней ён страціў спачатку маці, а затым, па віне уладальніка адзінаццатага дзёньніка, таксама й бацьку. Дэус ж адмовіўся ўваскрэсіць маму Юкітэру, растлумачыўшы, што хоць ён і божышча, ягоныя дні ёсьць дні палічаныя й у яго ўжо не засталося сілаў на падобнае. Таму па парадзе Мурумуру Юкітэру вырашыў стаць богам і сваёе боскае сілай уваскрэсіць усіх забітых. Гэтую задумку падтрымала й Юна, адразу пагадзіўшыся памерці тады, калі гэта будзе патрэбна Юкітэру. Таму як паводле ягонае задумцы загінулыя павінны былі ў выніку уваскрэснуць, Юкітэру таксама пачаў бяз роздумаў прыносіць людзей у ахвяру сваім мэтам. Як аказалася, яго задумка была невыканальная, таму як сілай Дэуса можна вярнуць толькі цела памерлага, але не ягоную душу. Можна таксама зьдзейсьніць скачок у часе, але тады зноў пачнецца гульня на выжываньне й людзі зноў памірацьмуць. Таму Юкітэру ня змог ажыцьцявіць фінальную частку свайго пляна — забойства Юна. I калі ўжо Юкітэру ўсё адно не зьбіраецца выжываць у гульні, Юна вырашыла забіць яго. У выніку, нават нягледзячы на тое, што Юкітэру яшчэ ня быў мёртвы, Юна была прызнана пераможніцай і сышла ў мінулае, каб пачать гульню зноўку, зь Юкітэру з трэцьцяга сьвета.
 
Пры падтрымцы ўладальніцы дзявятага дзёньніка будучыні, Мінэнэ, якая атрымала палову сілы Дэуса, Юкітэру змог перасьледваць Юна скрозь час. Там ён вырашыўся памерці, каб гульня нарэшце скончылася й Юна стала богам. Аднак Юна сама скончыла жыцьцё самагубствам, каб аддаць месца Юкітэру. Такім чынам, Юкітэру стаў пераможцам гульні на выжываньне другога сьвета. Аднак у сваім сьвеце ён пакінуў толькі свой дзёньнік, Мурумуру й адзін том мангі для яе. Больш ён не стварыў ничога, таму як бязь Юна ўсе гэта ня мела сэнсу. Тым ня менш, празь дзесяць тысяч гадоў Дэус здолеў даставіць да яго Юна, якая зьяўляецца аб’яднанай вэрсыяйвэрсіяй Юна зь першага й трэцьцяга сьвета. Сэйю — [[Місудзу Таґасі]].
 
'''Юна Ґасай''' ([[Японская мова|яп.]] 我妻由乃 ''Ґасай Юна'') — галоўная гераіня, 14-гадовая дзяўчына й уладальніца другога дзёньніку будучыні «Дзёньнік Юкітэру» ([[Японская мова|яп.]] 雪輝日記 ''Юкітэру Нікі''), які апісвае ўсё, што адбываецца зь Юкітэру. Таксама Юна школьны кумір, лепшая вычаніца й выдатная спартоўка. Яна расла ў прытулку й была шчасьлівая, калі яе ўдачарылі. Але ейныя новыя бацькі былі памяшаныя на тым, каб зрабіць з сваёй дачкі «эліту», й у якасьці пакараньняў ня грэбавалі нават таго, каб саджаць сваю дачку ў клетку. У пэўныя моманты пакутуе ад правалаў у памяці, забываючы нязручныя для яе моманты мінулага.