Лютэранства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 3:
'''Лютэра́нства''' — [[пратэстантызм|пратэстанцкая]] плынь у [[Хрысьціянства|хрысьціянстве]]. Паўстала ў выніку рэфармацыйнага руху ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]].
 
Галоўны пастулят тэалёгіі лютэранства — выратаваньне асабістай верай, якая даруецца Богам, без дапамогі царквы. Сувязь Бога й чалавека набывае ўнутраны, асабісты характар, царква перастае быць пасярэднікам паміж Богам і чалавекам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, сьвятары страчваюць палажэньне асобага саслоўя, адмаўляюцца каталіцкія герархія, манаства, бясшлюбнасьць сьвятароў. Рэлігійныя суполкі самі запрашаюць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансысторыі. Крыніцай веравучэньня зьяўляецца [[Біблія]], якую вернік мае права самастойна тлумачыць, і веравызнавальны зборнік «Кніга згоды»<ref name="з"/>. У кірхах (храмах) няма абразоў. 3 7 тайнасьцяў каталіцкай царквы засталіся хрышчэньне й, прычасьце і пакаяньне. У герархіі — [[дыякан]], прэсьвітэр і япіскап. Прызнаюцца пастановы першых 7 сусьветных сабораў Адзінай Царквы і адпаведна працы айцоў царквы першых 7 стагодзьдзяў пасьля нараджэньня Ісуса Хрыста. На гледжаньне прыхода ([[адыяфара]]) пакідаецца выбар заходняй або праваслаўнай (Яна Златавуста) [[Літургія|літургіі]]<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Нашчадкі Рэфармацыі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=5 сакавіка 2003|нумар=54 (24738)|старонкі=3|issn=1990-763x}}</ref>. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце лютэранства ўвасабляецца прынцып таннай царквы.
 
== Гісторыя ==
Радок 35:
Хоць памяць Багародзіцы й іншых сьвятых людзей Божых важная ўсім хрысьціянам, а шанаваньне сьвятых карысна для выхаваньня й умацаваньня нашай веры, аднак, паводле Сьвятога Пісаньня, толькі Бога аднаго належыць праслаўляць. Яму аднаму належыць малітва й толькі Яго варта заклікаць малітваю праз Ісуса Хрыста. Лютэране вераць у Адзіную Сьвятую Кафалічную («Сусьветную», «Саборную») і Апостальскую Царкву й прызнаюць сябе часткай гэтай Царквы. Марцін Лютэр вучыў, што «таму, хто жадае знайсьці Хрыста, неабходна перш знайсьці Царкву»; «той, хто жадае пазнаць штосьці аб Хрысьце, павінен не давярацца ў гэтым сабе самому й не будаваць мастоў на неба сваім розумам, але ён павінен прыйсьці да Царквы, наведваць і пытаць аб гэтым. Бо па-за Хрысьціянскай Царквой няма праўды, няма Хрыста, няма выратаваньня» (М. Лютэр, Пропаведзь на сьвяткаваньне Нараджэньня Ісуса Хрыста, 1521—1522 г).
 
== Беларусь ==
== Лютэранства на Беларусі ==
[[Файл:Lutheran church in Hrodna, Zaxodniaja, Bielarus.jpg|міні|250пкс|Лютэранская царква ў [[Гародня|Гародні]]]]
У прэамбуле Закона Рэспублікі Беларусь № 137-З «Аб свабодзе сумленьня i рэлiгiйных арганiзацыях» ад 31 кастрычніка 2002 году згадваецца: «неаддзельнасьць ад агульнай гiсторыi народа Беларусi Эвангелiчна-лютэранскай царквы». На сакавік 2003 году ў 2 лютэранскіх аб'яднаньнях існавала 24 прыходы, у тым ліку ў Віцебску, Горадні, [[Жодзіна|Жодзіне]] і Магілёве (2)<ref name="з"/>.
 
У сучаснай Беларусі лютэранства прадстаўленае дзьвюма незалежнымі адна ад адное юрысдыкцыямі:[[Эвангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь|Эвангельска-лютэранскаю царквою ў Рэспубліцы Беларусь]], якая зьяўляецца адгалінаваньнем шырэйшае структуры — Саюзу ЭЛЦ (раней вядомая як ЭЛЦ Расеі, Украіны, Казахстану ды Сярэдняе Азіі), і [[Самастойная Эвангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь|Самастойнаю Эвангельска-лютэранскаю царквою ў Рэспубліцы Беларусь]] (СЭЛЦ РБ). Гістарычная лютэранская кірха ў Гародні знаходзіцца ў падпарадкаваньні першае структуры (ЭЛЦ РБ).
Радок 45 ⟶ 46:
 
Як і ў шматлікіх іншых лютэранскіх цэрквах нямецкае традыцыі, ў ЭЛЦ РБ адсутнічае г.зв. "гістарычны эпіскапат", то бок традыцыйнае апостальскае пераемства, а пасада біскупа зьяўляецца выбарнаю. Паколькі гэта ня так у ЭЛЦ Летувы (дзе біскупскі сан гістарычна пераемны й пажыцьцёвы), дактрына Самастойнае ЭЛЦ ў Беларусі адрозьніваецца таксама і ў гэтым пляне. Фактычна, СЭЛЦ РБ адрадзіла гістарычную лютэранскую традыцыю ў ВКЛ (тагачасныя зьверхнікі Царквы таксама мелі рэзыдэнцыю ў Вільні).
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==