Заслаўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 62:
Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, у X ст. на правым беразе Сьвіслачы існавала неўмацаванае паселішча, населенае пераважна [[крывічы|крывічамі]]. Каля 985 году за 1 км ад яго ўзьнікла [[Гарадзішча Замэчак (Заслаўе)|гарадзішча «Замэчак»]]. На мяжы XI—XII стагодзьдзяў на тэрыторыі правабярэжнага паселішча ўзьвялі дзядзінец, па чым насельнікі пакінулі «Замэчак»<ref>{{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 410.</ref>.
 
Летапіснае паданьне прыпісвае заснаваньне Заслаўя ў 985—986 гадох князю кіеўскаму [[Уладзімер Сьвятаславіч|Ўладзімеру Сьвятаславічу]], які перадаў [[замак|горад]] сваёй жонцы [[Рагнеда|Рагнедзе Рагвалодаўне]] і сыну [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяславу]]{{Заўвага|ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 131.}}. Пад 1127 годмгодам упершныю ўпамінаецца [[Ізяслаўскае княства]] ў зьвязку з нападам князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча на [[Полацкае княства|Полацкую зямлю]]<ref>{{Літаратура/Памяць/Заслаўе|к}}</ref>.
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Радок 69:
[[Файл:Zasłaŭje. Заслаўе (1859).jpg|значак|270пкс|Панарама мястэчка. Л. Баратынскі, 1859 г.]]
 
У 1539 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Глябовічы|Глябовічаў]]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) гадоў места ўвайшло ў склад [[Менскі павет|Менскага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і [[друкарня]], у якой [[Сымон Будны]] надрукаваў Біблію ў 1574 годзе. У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 годзе ў Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай [[Заслаўскае графства|графства]], якое аб’ядноўвала 4 староствы.
 
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1655 годзе [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 годзе паселішча перайшло да [[Сапегі|Сапегаў]]. У 1684 годзе (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676 годзе) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, на 1698 год у месьце было 89 дымоў (апроч, відаць, касьцельнай юрыдыкі), 4 вуліцы, Рынак<ref name="evkl"/>.
Радок 76:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Заслаўе апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стала цэнтрам воласьці Менскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1850-я гады існаваў аднайменны маёнтак Прушынскіх.
 
За ўдзел у [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольным паўстаньні]] (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў ягоных гаспадароў [[Прушынскія|Прушынскіх]]. У 1873 годзе празь мястэчка прайшла [[Лібава-Роменская чыгунка]], адкрылася станцыя Ізяслаў. На 1904 год працавалі 2 школы, лякарня на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касьцёл. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] зь лютага да сьнежня 1918 году мястэчка займалі нямецкія войскі.