Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
стыль
Радок 63:
[[Файл:Jan Stanisłaŭ Sapieha. Ян Станіслаў Сапега (1709).jpg|210px|значак|[[Ян Станіслаў Сапега]]]]
 
З ХVІ ст. у Друі існавала мытная служба, да ліку асноўных заняткаў жыхароў места адносілася таксама сельская гаспадарка. У гэты ж час тут стварылі [[Друйскае Эвангельле]], адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі. 22 сакавіка 1506 году вялікі князь [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] надаў прывілей на Друйскае «''имение..., лежащее в Полоцкой земле''», а таксама вёскі [[Залесьсе]], [[Чурылавічы]] Г. Масальскай. Масальскія атрымалі права на вольны гандаль на Дзьвіне. За часамі [[Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім]] (1512—1522) у 1515 годзе ўсходнія захопнікі спалілі Друю<ref name="evkl">[[Кастусь Шыдлоўскі|Шыдлоўскі К.]] Друя // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 604.</ref>. На 1552 год, паводле Полацкай рэвізіі, места знаходзілася ў валоданьні братоў Юрыя і Івана Масальскіх — Івану належала 56 [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]] мяшчанаў і слугаў, 7 корчмаў, 26 дымоў «''к замку людей отчизных''» і 6 дымоў «''людей вольных''», Ю. Масальскі валодаў 48 дымамі мяшчанаў; замак знаходзіўся ў агульным карыстаньні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) гадоў Друя ўвайшла ў склад [[Браслаўскі павет|Браслаўскага павету]]. 17 верасьня 1579 году ў месьце спыняўся [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы|С. Баторы]], які вяртаўся з войскам з-пад [[Пскоў|Пскова]]. У 1600 годзе [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер вялікі]] [[Леў Сапега|Л. Сапега]] набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, [[Дзедзін]], Залесьсе, а ў 1611 годзе — частку места. Асноўная частка Друі заставалася за Масальскімі.
 
8 жніўня 1618 году [[Ян Станіслаў Сапега|Я. С. Сапега]] падпісаў прывілей на заснаваньне побач з Друяй новага места пад назвай ''Сапежын'' з разьлікам ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. 3 сакавіка 1620 году [[кароль|сьпіс каралёў польскіх]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Ваза]] надаў Сапежыну [[Магдэбурскае права]] і герб: ''«у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на срэбнай вадзе»''<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}}</ref>. Мясцовае кіраваньне ажыцьцяўляў [[магістрат]] на чале з [[войт]]ам, пасаду якога зацьвярджалі аднак самі Сапегі. Паводле прывілея, справаваньне ў магістраце мусіла весьціся на лацінскай або польскай мовах. Прывілей Я. Сапегі неаднойчы пацьвярджаўся вялікімі князямі ў ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзях. 3ь пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі Магдэбурскае права пашырылася на іншыя часткі места.
Радок 77:
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) Друю некалькі разоў цалкам вынішчалі маскоўскія захопнікі. У 1700 годзе [[Аляксандар Павал Сапега|Аляксандар Сапега]] перадаў друйскія ўладаньні ў дзяржаньне барону Мантэўфэлю, з 1705 году на кароткі час маёнтак стаў уласнасьцю [[Агінскія|Агінскіх]]. У ХVІІІ ст. празь места праходзіў сухапутны гандлёвы шлях з [[Тарапец|Тарапцу]] ў [[Каралявец]]. У гэты пэрыяд Друя атрымала вядомасьць як цэнтар вытворчасьці і гандлю [[юфць|юфцю]]. Места пацярпела ў [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночнай вайны]] (1700—1721). У 1701 годзе праездам зь [[Біржы|Біржаў]] у Друі спыняўся маскоўскі гаспадар [[Пётар I]]. На 1725 год у Друі было 116 дамоў, на 1790 год — 488 драўляных дамоў, 13 камяніцаў і 6 заезных дамоў.
 
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] (1772 год) да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] адыйшоў Прыдруйск. У Друі разьмяшчаліся памежныя часткі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. 16 траўня 1776 году ў месьце адбыўся вялікі пажар, у якім згарэла 125 дамоў. Існуюць зьвесткі, што ў канцы ХVІІІ ст. у Друі дзейнічала парафіяльная школа (у 1774 годзе — 9 вучняў, у 1781 годзе — 19, у 1782 годзе — 16).
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце [[Менская губэрня|Менскай]], з 1842 году [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. У канцы ХVІІІ ст. празь места праходзіў паштовы тракт [[Пецярбург]] — [[Вена]]. 27 лютага 1800 году расейскі [[Сэнат]] сваім указам пацьвердзіў для Друі права на самакіраваньне. У ХІХ ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Ігестромаў, потым Мілашаў. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] навакольлі Друі адбылося некалькі сутычак частак корпусу П. Вітгенштэйна пад камандаю Я. Кульнева з францускай кавалерыяй. На 1825 год у месьце было 426 драўляных будынкаў, 15 камяніцаў, 54 крамы, 31 карчма, дзейнічалі 3 манастыры. У 1860 годзе зьявіўся праект мескага гербу, які зьмяшчаў адлюстраваньне яліны, трох шасьціканцовых крыжоў і [[Пагоня|Пагоні]]. У 1864 годзе [[Дзьмітры Стукаў|Д. Струкаў]] зрабіў 16 акварэляў з краявідамі архітэктурных помнікаў і прадметаў даўніны Друі, а ў 1875 годзе [[Напалеон Орда|Н. Орда]] зрабіў замалёўку Друйскага бэрнардынскага касьцёла.
 
На 1904 год у Друі было 359 будынкаў, 52 крамы, 13 сакральных будынкаў, 3 гарбарныя заводы (10 працоўных), 275 рамесьнікаў; штогод праводзілася 8 кірмашоў). У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] каля места праходзіў фронт, тут стаяў 5-тысячны гарнізон расейскіх войскаў, існавала вялізная колькасьць тылавых установаў. У гэты час дзеля патрэбаў фронту збудавалі вузкакалейку [[Бальбінава]] — Друя — Браслаў — [[Опса]]. 30 жніўня 1919 году Друю занялі польскія войскі, 5 ліпеня 1920 году — бальшавікі.
 
<center><gallery caption="Даўнія графічныя выявы Друі" widths=150 heights=150 perrow=4>
Druja, Daminikanskaja. Друя, Дамініканская (D. Strukov, 1864).jpg|[[Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў (Друя)|Касьцёл дамініканаў]]. Д. Струкаў, 1864 г.
Druja, Dźvina. Друя, Дзьвіна (D. Strukov, 1864).jpg|Агульны выгляд. Д. Струкаў, 1864 г.
Druja, Vialikaja. Друя, Вялікая (D. Strukov, 1864).jpg|Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Д. Струкаў, 1864 г.
Druja, Novaja. Друя, Новая (D. Strukov, 1864).jpg|Царква Зьвеставаньня. Д. Струкаў, 1864 г.
Druja, PrydrujskDźvina. Друя, ПрыдруйскДзьвіна (1893N. Orda, 1875).jpg|ПрадмесьцеПанарама. Прыдруйск[[Напалеон Орда|Н. Орда]], 18931875 г.
Druja, Prydrujsk. Друя, Прыдруйск (1893).jpg|Прадмесьце Прыдруйск, 1893 г.
Druja, Novaja. Друя, Новая (1896).jpg|Царква Зьвеставаньня па [[Мураўёўкі|маскоўскай перабудове]], 1896 г.
Druja, Barysaŭ kamień. Друя, Барысаў камень (1896).jpg|Барысаў камень, 1896
Druja, DźvinaBarysaŭ kamień. Друя, ДзьвінаБарысаў камень (N. Orda, 18751896).jpg|Панарама.Барысаў [[Напалеонкамень, Орда|Н1896 г. Орда]], 1875
</gallery></center>
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Друя абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай]] (1921) году]] Друя апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе стала цэнтрам гміны Браслаўскага павету. 7 траўня 1924 году [[Андрэй Цікота]] арганізаваў для беларусаў кляштар [[Марыяне|марыянаў]], аднак у 1938 годзе польскія ўлады выслалі з Друі беларускіх манахаў. На 1931 год у месьце было 514 будынкаў.
 
У 1939 годзе Друя ўвайшла ў [[БССР]], дзе 15 кастрычніка 1940 году атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]] [[Мёрскі раён|Мёрскага]], з 1963 году — Браслаўскага раёну. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 1941 да 6 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На 1995 год у Друі было 702 двары. 9 лютага 2004 году афіцыйна зацьвердзілі местачковыя герб і сьцяг<ref>[http://braslav.vitebsk-region.gov.by/dfiles/000148_938019_Geraldika.doc Геральдика (.doc)], [http://braslav.vitebsk-region.gov.by Браславский районный исполнительный комитет]</ref>. 8 красавіка 2004 году [[Друеўскі пасялковы савет|Друеўскі пассавет]] скасавалі, утварыўся [[Друеўскі сельсавет|аднайменны сельсавет]]. У 2005 годзе афіцыйны статус паселішча панізілі да пасёлку, з 27 сакавіка 2009 году — [[аграгарадок]].