Ян Твардоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
| Партрэт = Jan Twardowski 01.jpg
| Памер =
| Апісаньне = [[Варшава]], [[сакавік]] [[2000]]
| Імя пры нараджэньні = Jan Twardowski
| Псэўданімы =
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Ян Яку́б Твардо́ўскі''' ([[1 чэрвеня]] 1915, [[1915Варшава]]  [[18 студзеня]] [[2006]], Варшава)  — знакаміты [[Польшча|польскі]] [[паэзія|паэт]], вядучы прадстаўнік сучаснай [[рэлігійная лірыка|рэлігійнай лірыкі]] але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш [[сьвятар]]ом [[каталіцкая царква|каталіцкай царквы]].
 
== Біяграфія ==
Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся [[1 чэрвеня]] [[1915]] году ў [[Варшава|Варшаве]] ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям’я вымушана была перабрацца ў [[Расея|Расею]] (ішла [[Першая сусьветная вайна]]). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У [[1927]] годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у [[1935]] годзе.
 
У [[1932]] годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай ''Kuźnia Młodych''. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і  г. д.
 
Пасьля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамэны ў Варшаўскі ўніверсытэт на літаратуразнаўчае аддзяленьне. У [[1937]] ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] прымаў удзел у падпольным руху [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] і змагаўся ў [[Варшаўскае паўстаньне|Варшаўскім паўстаньні]].
 
Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію ў тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у [[1948]]. У [[1959]] атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе [[Tygodnik Powszechny]]. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі ''Znak ufności''. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 [[Ордэн Усьмешкі]], у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію [[TOTUS]], вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.
 
Ян Твардоўскі памёр [[18 студзеня]] [[2006]] году ў Варшаве.
Радок 59:
* ''Tyle jeszcze nadziei'' ([[1993]]);
* ''Krzyżyk na drogę'' ([[1993]]);
* "«Разам з Табою"» (2012) зборнік вершаў перакладзены па-беларуску.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==