Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 26:
 
=== Згадкі ў крыніцах. Праблематыка вызначэньня даты нараджэньня. ===
Імя Васіля Цяпінскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ўпершыню згадваецца ў дакумэнтальных крыніцах [[1560-я|1560-х]] гадоў (тэстамэнт (завяшчаньне) маці 1563 году, працэс 1564 году зь Ю. Осьцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпінскіх — Сьвіраны).
 
Датаваны 1578 годам партрэт Цяпінскага выклікае сумненьні адносна яго паходжаньні. Няма зьвестак пра вучобу Васіля Цяпінскага ў замежных унівэрсытэтах, што б безумоўна дало пэўныя падставы для больш дакладнага вызначэньня даты яго нараджэньня. Як сьведчаць знойдзеныя дакумэнты, у канцы [[1550-я|50-х]] — пачатку [[1560-я|60-х]] гадоў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо даволі сталага ўзросту (тэстамэнт маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў [[1530-я|30-я]] — пачатку [[1540-я|40-х]] гадоў XVI стагодзьдзя. У 50-х гадах XVI стагодзьдзя ён самастойна ўдзельнічаў у судовых працэсах і ня быў малодшым сынам пад час складаньня тэстамэнту. У ім таксама згадваюцца яшчэ два сыны Матроны Мікалаеўны — Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына.
 
=== Род Цяпінскіх ===