Кніга Эстэр (Скарына): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
 
== Друкарскія асаблівасьці выданьня ==
Кніга выдадзена на [[Царкоўнаславянская мова|царкоўна-славянскай мове]] беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць [[аркуш]]а, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў тры сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм [[Сыгнатура]] адсутнічае. [[Фаліяцыя]] зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднольнавымі ілюстрацыямі «Эстэр перад Асьверам» (тытульны ліст і 18 аркуш), 2 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Вялікая застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй намаляваны шчыт з зацьменьнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх пражскіхпраскіх выданьнях. Малая застаўка знаходзіцца перад пасьляслоўем на аркушы 26. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмоў і пасьляслоўяў.
 
Захавалася 9 асобнікаў выданьня, ззь іх 4 поўныя.
 
== Крыніцы ==