Малая падарожная кніжыца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
 
== Гісторыя вывучэньня ==
Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўвёў [[Іван Дабраслаўскі]] ў [[1796]] годзе. Дабраслаўскі ведаў і пра агульнае пасьляслоўе да кнігі, аднак зьместу яго ён не раскрыў. У [[1813]] годзе [[Васіль Сопікаў]] апісаў [[Псалтыр (Скарына, 1522)|Псалтыр]], які ён лічыў самастойным выданьнем надрукаваным у [[Вільня|Вільне]] каля [[1525]] годагоду, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У [[1825]] годзе [[Пётр Кёпен]] упершыню назваў [[Шасьцідневец]] і [[Саборнік]], якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выданьня. У [[1849]] годзе [[Іван Сахараў]] у «Храналягічным росьпісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы зварот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У [[1878]] годзе [[Іван Каратаеў]] у «Апісаньні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданьне, як «Малая падарожная кніжка». Адным выданьнем лічыў Малую падарожную кніжку і [[Пётар Уладзіміраў|Уладзіміраў]].
 
У савецкі час існавалі меркаваньні, што кожная з кніжак — асобнае выданьне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя зьвесткі і ўласны тытульны ліст. Час выданьня меркаваўся 1525 годам, пасьля віленскага [[Апостал (Скарына)|Апостала 1525 году]]. Аднак пасьля знаходцы ў [[Капэнгаген]]е асобніка поўнай [[Пасхалія|Пасхаліі]] дата выданьня была ўдакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданьне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў 1975 годзе пасьля працы [[Яраслаў Ісаевіч|Яраслава Ісаевіча]] пачалі называць «Малая падарожная кніжка».