Розьніца паміж вэрсіямі «Малая падарожная кніжыца»

д
|ВікіКрыніца-тэкст =
}}
'''«Мала́я падаро́жная кні́жыца»''' — зборнік, выдадзены ў 1522 годзе ў Вільні [[Францыск Скарына|Францыскам Скарынам]], мусіў служыць людзям, што па роду сваёй дзейнасьці шмат часу праводзілі ў дарозе. Гэта абумовіла назву і склад, а таксама яго выдавецкі фармат у 1/12 [[аркуш]]а. У склад кнігі-[[канвалют]], як сьведчыць яго падрабязны зьмест, Скарына ў парадку чарговасьці плянаваў ўключыць 21 выданьне: «[[Псалтыр]]», «[[Часасловец]]», 8 [[акафіст]]аў і 10 [[канон]]аў, «[[Шасьцідневец]]». Зборнік (уключае сьціслыя «[[Сьвятцы]]» і «[[Пасхалія|Пасхалію]]» са зьвесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасьляслоўе). Невядома, ці былі ўсе заплянаваныя часткі зборніка аб’яднаныя самім выдаўцом у адзіную кнігу, і ці быў надрукаваны Скарынам агульны да ўсяго выданьня тытульны аркуш з загалоўкам «Малая падарожная кніжыца». Сьлядоў такога тытульнага аркуша не захавалася. Назва зборніка, якая ўжо даўно і трывала ўвайшла ў навуковы ўжытак, аўтарская — так азагаловіў яго сам першадрукар у прыведзеным ім пасьля «Пасхаліі» падрабязным зьмесцезьмесьце. Ня ўсе часткі «Малой падарожнай кніжкі» аднолькава зьберагліся.<ref name="СкТв174-175">Скарына Ф.: Творы… С. 174—175.</ref>
 
== [[Псалтыр]] ==
 
=== Акафіст імю Ісуса Хрыста ===
У пададзеным ў «Малой падарожнай кніжыцы» зьмесцезьмесьце Скарына называе гэты акафіст творам якогасьці Феакціста, у той час як у зьмешчаным у ім [[акраверш]]ы чытаецца: «''Делал доктор Скоринич Францискус''». Магчыма Скарына перарабіў чужы тэкст, выкарыстаў акафіст іншага аўтара для складаньня патрэбнага акраверша. У санкт-пецярбурскім камплекце выданьняў Скарыны на тытульным аркушы гэтага акафіста пададзена гравюра, у цэнтры якой разьмешчана Багародзіца з Ісусам Хрыстом, а паабапал іх стаяць два анёлы. Пад гравюрай надрукаваны загаловак: «''Починаеться акафіст пресладкому імені господа нашего Ісуса Христа, глаголемы по вся дни''». Тэкст пасьляслоўя да гэтага акафіства надрукаваны чырвонай [[кінавар]]най фарбай. Ён адкрываецца гравюрай з надпісам: «''Господь наш Ісус Христос во храме навчаеть законовчителей Іудейских''».<ref name="СкТв179-180">Скарына Ф.: Творы… С. 179—180.</ref>
 
== [[Шасьцідневец]] ==
Упершыню ў навуковы ўжытак Малую падарожную кніжку ўвёў [[Іван Дабраслаўскі]] ў [[1796]] годзе. Дабраслаўскі ведаў і пра агульнае пасьляслоўе да кнігі, аднак зьместу яго ён не раскрыў. У [[1813]] годзе [[Васіль Сопікаў]] апісаў [[Псалтыр (Скарына, 1522)|Псалтыр]], які ён лічыў самастойным выданьнем надрукаваным у [[Вільня|Вільне]] каля [[1525]] года, а таксама 14 акафістаў і канонаў. У [[1825]] годзе [[Пётр Кёпен]] упершыню назваў [[Шасьцідневец]] і [[Саборнік]], якія ён, як і Дабраслаўскі, лічыў часткай аднаго выданьня. У [[1849]] годзе [[Іван Сахараў]] у «Храналягічным росьпісе славяна-рускай бібліяграфіі» апісаў у складзе Малой падарожнай кніжкі 16 акафістаў і канонаў, увеўшы ў навуковы зварот раней не вядомы Акафіст і канон Ісусу. У [[1878]] годзе [[Іван Каратаеў]] у «Апісаньні славяна-рускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі» апісаў выданьне, як «Малая падарожная кніжка». Адным выданьнем лічыў Малую падарожную кніжку і [[Пётар Уладзіміраў|Уладзіміраў]].
 
У савецкі час існавалі меркаваньні, што кожная з кніжак — асобнае выданьне, указваючы на асобную фаліяцыю, выхадныя зьвесткі і ўласны тытульны ліст. Час выданьня меркаваўся [[1525]] годам, пасьля віленскага [[Апостал (Скарына)|Апостала 1525 году]]. Аднак пасьля знаходцы ў [[Капэнгаген]]е асобніка поўнай [[Пасхалія|Пасхаліі]] дата выданьня была удакладненаўдакладнена 1522 годам. Да сярэдзіны 1970 гг. выданьне называлі «Малая падарожная кніжыца», а ў [[1975]] годзе пасьля працы [[Яраслаў Ісаевіч|Яраслава Ісаевіча]] пачалі называць «Малая падарожная кніжка».
 
Кнігі Малой падарожнай кніжкі захаваліся ў параўнальна невялікай колькасьці: найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца Псалтыр і [[Часасловец]] (па 9 асобнікаў), самыя рэдкія [[Канон пакаяльны]] (2 ас.), Саборнік і [[Шасцідневец]] (па 4 ас.), а Пасхалія, як састаўная частка Саборніка, захавалася толькі ў адным капэнгагенскім асобніку.
 
У сакавіку 2017 году «Белгазпрамбанк» набыў у прыватнага калекцыянэра ў сваю карпаратыўную калекцыю асобнік гэтай кнігі. Перамовы доўжыліся не адзін год. Сума, якую банк заплаціў, не агалошваецца. Гэта першы асобнік «Малой падарожнай кніжыцы» ў Беларусі<ref>[http://www.nv-online.info/by/767/printed/131986/ На радзіму вярнулася «Кніжыца» Скарыны. Сума здзелкі не агалошваецца], Народная Воля, 1.03.2017 </ref>.
 
== Крыніцы ==
26 807

зьменаў