Валынцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
Упершыню Валынцы ўпамінаюцца ў пачатку XVII ст., калі [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] перадаў паселішча [[Полацкі езуіцкі калегіюм|Полацкаму езуіцкаму калегіюму]] з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Мясьціна ўваходзіла ў склад [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]].
 
[[Файл:Vałyncy. Валынцы (N. Orda, 1875).jpg|значак|[[Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы)|Касьцёл Сьвятога Юр'я і кляштар дамініканаў]]. [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 1875 г.]]
 
У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 годзе збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1731 годзе пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 396.</ref>. У 1746 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аўгуст Сас]] надаў мястэчку прывілей на штогадовыя кірмашы<ref>Łopaciński A. Wołynce // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/935 935].</ref>. У 1749—1766<ref name="kul397">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 397.</ref> гадох манахі-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будоўляй вядомы віленскі архітэктар [[Ян Гляўбіц]]. Пры кляштары ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Дзядзінкіна С. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета» № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Vałyncy. Валынцы (1918).jpg|значак|Касьцёл і кляштар, 1918 г.]]
 
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Валынцы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Дрысенскім павеце [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. З 1813 году кляштар стаў рэзыдэнцыяй візытара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. У 1-й палове XIX ст. у Валынцах жыў і навучаўся пісьменьнік [[Арцём Вярыга-Дарэўскі|А. Вярыга-Далеўскі]]. Па забароне ўладамі Расейскай імпэрыі [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Уніі]] ў 1839 годзе мясцовыя вернікі, не жадаючы далучацца да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], перайшлі пад апеку касьцёла<ref name="kul397"/>. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм.
 
На 1904 год пад назвай Валынцы існавалі [[мястэчка]] (84 двары), [[слабада]] (31 двор) і [[Пагост (тып паселішча)|пагост]] (3 двары), штогод праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 гадох у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.
Радок 74:
У 1944—1950 гадох савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]] — касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў. На 1995 год у вёсцы было 394 двары. У 2006 годзе Валынцы атрымалі афіцыйны статус [[аграгарадок|аграгарадку]].
 
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=215150 heights=180150 perrow="34">
Vałyncy. Валынцы (1913).jpg|Касьцёл, 1913 г.
Vałyncy. Валынцы (1913)..jpg|Касьцёл з боку апсыды, 1913 г.
Vałyncy. Валынцы (1913) .jpg|КасьцёлІнтэр’ер касьцёла, інтэр’ер1913 г.
Vałyncy. Валынцы (XX).jpg|Царква, 1913 г.
Vałyncy. Валынцы (1942).jpg|Руіны і касьцёл, 1942
Vałyncy. Валынцы (1944).jpg|Касьцёл з боку апсыды, 1944
</gallery></center>