Рагачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак, афармленьне
стыль
Радок 50:
'''Рагачо́ў''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на сутоках [[Дняпро|Дняпра]] і [[Друць|Друці]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Рагачоўскі раён|Рагачоўскага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва 34 937 чал.<ref name="belstat2016" /> ([[2016]]). Знаходзіцца за 121 км на поўнач ад [[Гомель|Гомелю]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Магілёў]] — [[Жлобін]]. Аўтамабільныя дарогі на [[Бабруйск]], [[Магілёў]], [[Прапойск]], [[Жлобін]]. Прыстань на [[Дняпро|Дняпры]].
 
Рагачоў — старажытнае [[места]] [[Рэчыцкі павет|гістарычнай Рэчыччыны]] ([[Панізоўе (рэгіён)|Панізоўя]]), старажытны замак [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся [[Рэнэсанс|рэнэсансавы]] [[Рагачоўскі замак|замак]] [[Бона Сфорца|каралевы Боны]], помнік архітэктуры XVI ст.
 
== Назва ==
Радок 64:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Rahačoŭ, Dniapro. Рагачоў, Дняпро (D. Strukov, 1864).jpg|міні|Панарама места. Д. Струкаў, 1864 годг.]]
 
У канцы [[13 стагодзьдзе|ХІІІ ст.]] Рагачоў як уладаньне князя [[Даўмонт]]а далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 482.</ref>. У [[14 стагодзьдзе|XIV]]—[[18 стагодзьдзе|XVІІІ]] стагодзьдзях места было цэнтрам [[Рагачоўскае староства|староства]]. З канца [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] Рагачоў знаходзіўся ў валоданьні князёў Яраславічаў. У 1535 годзе [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] войскі захапілі і разрабавалі места<ref>{{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref>.
 
У [[16 стагодзьдзе|XVІ ст.]] у Рагачове на месцы старажытнага гарадзішча збудавалі замак і палац, званы ў народзе «замкам каралевы Боны» (у 1654 годзе яго спалілі маскоўскія захопнікі). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) гадоў места ўвайшло ў склад [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]].
 
У 1730 годзе на паўночнай ускраіне Рагачова пачалося будаваньне слабады, дзе ў 1743 годзе было дазволена збудаваць царкву Сьвятога Міхала Арханёла. На 1765 год места было цэнтрам староства, якое аб’ядноўвала 27 вёсак з 609 дварамі і знаходзілася ў валоданьні [[Пацы|Пацаў]]. У 2-й палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Антонія.
Радок 75:
[[Файл:Rahačoŭ, Kaścielnaja. Рагачоў, Касьцельная (XX).jpg|значак|Вуліца Касьцельная. Касьцёл]]
 
У выніку першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1772 год) Рагачоў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам павету [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. 16 жніўня 1781 году места атрымала [[Герб Рагачова|герб]]: «у залатым полі чорны бараноў рог»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 223.</ref>. У гэты час тут працавала 6 дробных прадпрыемстваў. У 1788 годзе ў Рагачове пачала працаваць паштовая кантора. У 1801 годзе адкрылася павятовая, у 1819 годзе — прыходзкая вучэльні. На 1850 год у месьце было 18 вуліцаў і завулкаў, 375 будынкаў, у тым ліку 6 скарбовых, дзейнічалі 3 царквы, працавалі 2 пошты, 46 крамаў і 23 карчмы.
 
У 1864 годзе ў Рагачове працавалі 24 мануфактуры, 5 гарбарняў, 5 маслабойняў, 4 цагельні, ганчарны завод, 4 бровары, 5 крупарушак, 132 рамесьнікі. Увесну 1873 году адбылася закладка мескага саду. На 1880 год у Рагачове было каля 560 дамоў, працавалі 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і гарбарныя заводы. У 1884 годзе дзейнічалі лякарня і аптэка. На 1896 год — 948 двароў. У 1900 годзе ў месьце было 1157 жылых дамоў, 210 газавых ліхтароў, працавалі аптэка, бібліятэка, жаночая гімназія, з 1909 году настаўніцкая сэмінарыя, 2 кнігарні, 2 друкарні, 5 канатных фабрык. У 1902 годзе праз Рагачоў прайшла чыгунка [[Магілёў]] — [[Жлобін]]. На 1913 год у месьце было 50 прадпрыемстваў з 185 працоўнымі.