Куцеінская друкарня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 2:
'''Куцеінская друкарня''' — цэнтар беларускага кірылічнага кнігадрукаваньня ў [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]], дзейнічала ў [[1630]]—[[1654]] пры [[Куцеінскі Богаяўленскі манастыр|Куцеінскім Богаяўленскім манастыры]] ў [[Ворша|Воршы]]. Да [[1632]] узначальвалася яе заснавальнікам [[Сьпірыдон Собаль|Сьпірыдонам Собалем]], пасьля ад'езду якога чатыры гады не працавала.
 
Потым [[Друкарня|друкарню]] узначаліў ігумен [[Іаіль Труцэвіч]]. Карысталася падтрымкай магілёўскага і аршанскага мяшчанства, выдавала навукова-асьветніцкую, царкоўна-палемічную і сьвецкую літаратуру на царкоўна-славянскай і старабеларускай мовах.
 
У ёй выдадзены «Брашна духоўнае» (1630), «Малітваслоў», «Буквар» (абодва 1631), «Часаслоў», «Новы запавет і Псалтыр», часткова дадрукаваны кіеўскі «Апостал» (усе 1632). З [[1636]] выдала яшчэ 14 кніг: «На ойча наш выклад» Іаана Златавуста» (1636), «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і «Дыдаскалія» [[Сыльвэстар Косаў|С. Косава]] (абедзьве 1637), «Псалтыр» (1642), «Актоіх Іаана Дамаскіна» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыоптра» (1651), «Лексыкон…» П. Бярынды (1653) і інш. Усяго у ёй выдадзены дваццаць кніг.