Заслаўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
[[Файл:Zasłaŭje. Заслаўе (1859).jpg|значак|270пкс|Панарама мястэчка. Л. Баратынскі, 1859 г.]]
 
У 1539 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Глябовічы|Глябовічаў]]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) места ўвайшло ў склад [[Менскі павет|Менскага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і [[друкарня]], у якой [[Сымон Будны]] надрукаваў Біблію (ў 1574) годзе. У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 годзе ў Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай [[Заслаўскае графства|графства]], якое аб’ядноўвала 4 староствы.
 
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1655 годзе [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 годзе паселішча перайшло да [[Сапегі|Сапегаў]]. У 1684 годзе (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676 годзе) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, на 1698 год у месьце было 89 дымоў (апроч, відаць, касьцёльнайкасьцельнай юрыдыкі), 4 вуліцы, Рынак<ref name="evkl"/>.
 
У 1753 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлера]] Антонія Пшазьдзецкага. У 1772 годзе кароль і вялікі князь [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] надаў месту прывілей на правядзеньне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У 2-й палове XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.