Заслаўе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перанос першаснай крыніцы ў Заўвагі
стыль
Радок 48:
|Сайт = [http://zaslavl.minskregion.by/ Сайт гарвыканкаму]{{Ref-ru}}
}}
'''Засла́ўе''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслачы]] пры ўтоку яе ў [[Заслаўскае вадасховішча]]. Уваходзіць у склад [[Менскі раён|Менскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Плошча 14,2 км². Насельніцтва на 2016 год — 15 151 чал. (2016)<ref name="belstat2016" />. Знаходзіцца за 27 км ад [[Менск]]у; чыгуначная станцыя «Беларусь» на лініі [[Менск]] — [[Маладэчна]].
 
Заслаўе — старажытнае [[места]] [[Менскі павет|гістарычнай Меншчыны]], колішняя сталіца [[Заслаўскае графства|графства]], старажытны замак [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Да нашага часу тут захаваліся [[Заслаўскі замак|руіны замка]], [[Кальвінскі збор (Заслаўе)|былы кальвінскі збор]] ([[рэнэсанс]]) і [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)|касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі]] ([[віленскае барока]]), помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Дзейнічае гістарычна-культурны запаведнік.
 
== Назва ==
Радок 67:
У канцы XIII ст. Заслаўе далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], дзе стала вялікакняскім [[места]]м<ref name="evkl">[[Валеры Грынявецкі|Грынявецкі В.]] Заслаўе // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 648.</ref>. У 1345 годзе вялікі князь [[Кейстут]] перадаў паселішча свайму малодшаму брату [[Яўнута|Яўнуту Гедымінавічу]], нашчадкі якога зваліся князямі [[Заслаўскія (Яўнуцьевічы)|Заслаўскімі (Жэслаўскімі)]]. За часамі [[фэўдальная вайна (1432—1439)|фэўдальнай вайны (1432—1439)]] у 1434 годзе<ref name="evkl"/> [[Сьвідрыгайла]] захапіў і спаліў места, а ягоных жыхароў узяў у палон.
 
[[Файл:Zasłaŭje. Заслаўе (1859).jpg|значак|255пкс|Панарама мястэчка. Л. Баратынскі, 1859 г.]]
 
У 1539 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне [[Глябовічы|Глябовічаў]]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) места ўвайшло ў склад [[Менскі павет|Менскага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. У 2-й палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і [[друкарня]], у якой [[Сымон Будны]] надрукаваў Біблію (1574). У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 годзе ў Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай [[Заслаўскае графства|графства]], якое аб’ядноўвала 4 староствы.
Радок 86:
 
<center><gallery caption="Места на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Zasłaŭje, Rynak. Заслаўе, Рынак (XX).jpg|Рынак, да 1918 г.
Zasłaŭje, Zamkavaja. Заслаўе, Замкавая (1910).jpg|Вуліца Замкавая. Замкавая брама, 1910 г.
Zasłaŭje, Zamkavaja. Заслаўе, Замкавая (XX).jpg|Вуліца Замкавая. Замкавая брама, да 1918 г.
Zasłaŭje, Zamkavaja. Заслаўе, Замкавая (1900).jpg|Вуліца Замкавая. [[Царква Праабражэньня Гасподняга (Заслаўе)|Кальвінскі збор]] па [[Маскалізацыя Беларусі|маскоўскай]] перабудове, каля 1900 г.
Zasłaŭje, Rynkavaja. Заслаўе, Рынкавая (1900).jpg|Вуліца Рынкавая. [[Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Заслаўе)|Касьцёл]] па [[Маскалізацыя Беларусі|маскоўскай]] перабудове каля 1900 г.
Zasłaŭje, Rynkavaja. Заслаўе, Рынкавая (1941).jpg|Вуліца Рынкавая. Касьцёл, 1941 г.
Zasłaŭje, Rynkavaja. Заслаўе, Рынкавая (1941) .jpg|Вуліца Рынкавая. Касьцёл, 1941 г.
Zasłaŭje, Vakzalnaja. Заслаўе, Вакзальная (1939).jpg|Вуліца Вакзальная. Станцыя, 1939 г.
</gallery></center>