Скірмантава: розьніца паміж вэрсіямі

119 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
(шаблён, дапаўненьне)
Няма апісаньня зьменаў
 
 
== Гісторыя ==
Вядома з [[1802]] году. У пачатку XX ст. у [[Койданаўская воласьць|Койданаўскай воласьці]] [[Менскі павет (Менская губэрня)|Менскага павету]], вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў. Пад час ІІ-й Усясьветнай вайны лясы на поўначы Койданаўскага раёну сталі сховішчам і прыстанішчам для жыдоў, якія ўцякалі зь Менскага гета. Неўзабаве адыход жыдоў у лес зь [[Менскае гета|Менскага гета]] набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсьць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава, і калі дабярэсься туды, то будзеш у небясьпецы — у «партызанскай краіне». Калі група з 30 жыдоў, якія ўцяклі зь Менскага гета, 29 жніўня 1943 г. прыбыла ў в. Скірмантава, то яе раптоўна з усіх бакоў акружылі [[СС|эсэсаўцы]]. Разам са 162 (з 170) мясцовымі жыхарамі жыды былі сагнаны ў хлеў і зажыва спалены. Была спалена і вёска — 38 дамоў. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла — змагла ўцячы ў лес і расказаць пра трагедыю вёскі. Пасьля вайны вёска адноўлена. У часы сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў [[Сыбір]], адкуль так і не вярнуліся.
 
У 1956 г. на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры в. Скірмантава пастаўлены абэліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абэліск на ўшанаваньне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вёска ўвекавечана ў мэмарыяльным комплексе «[[Хатынь]]».
[[Катэгорыя:Путчынскі сельсавет]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Койданаўскага раёну]]
[[Катэгорыя:Вёскі, спаленыя падчас Другой сусьветнай вайны]]
610

зьменаў