Чарнагорская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Альфабэт: кірылічная «с»
д →‎Статус: артаграфія, вікілінкі
Радок 39:
На думку шэрагу дасьледчыкаў, моўная сытуацыя зьяўляецца адным з астрэйшых пытаньняў у сучаснай Чарнагорыі<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/8520466.stm| копія = | дата копіі = | загаловак = Montenegro embroiled in language row| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[BBC]]| дата = 28 кастрычніка 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Згодна з вынікамі перапісу насельніцтва ў [[1991]] годзе, большасьць жыхароў Чарнагорыі  — 510 320 чал ці 82,97% насельніцтва, пазначыла сябе як носьбітаў тагачаснай афіцыйнай мовы  — [[сэрбскахарвацкая мова|сэрбскахарвацкай]]; падобныя зьвесткі былі атрыманыя таксама і па перапісе [[1981]] году. Між тым, паводле вынікаў перапісу [[1909]] большасьць насельніцтва (95%) тагачаснага [[Княства Чарнагорыя]] ўказала ў якасьці сваёй роднай мовы [[сэрбская мова|сэрбскую]]. Паводле Канстытуцыі Чарнагорыі [[1992]] году, афіцыйнай мовай рэспублікі, якая на той момант уваходзіла ў склад Дзяржаўнага зьвязу [[Сэрбія і Чарнагорыя|Сэрбіі і Чарнагорыі]], абвяшчалася сэрбская мова іекаўскай формы.
 
Апошні перапіс насельніцтва ў Чарнагорыі, праведзены ў [[2011]] годзе, паказаў, што 36,97% насельніцтва краіны лічаць сваёй роднай мовай чарнагорскую, тады як 42,88% у якасьці роднай мовы ўказала сэрсбкую<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.monstat.org/userfiles/file/popis2011/saopstenje/saopstenje(1).pdf| копія = | дата копіі = | загаловак = Census of Population, Households and Dwellings in Montenegro 2011| фармат = | назва праекту = Monstat| выдавец = | дата = 28 кастрычніка 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Яшчэ да абвяшчэньня вынікаў некаторыя палітыкі, напрыклад, лідэр апазыцыйнай партыі SNP Срджан Міліч, выказалі меркаваньне, што вельмі невялікая частка жыхароў Чарнагорыі назвала сваёй роднай мовай чарнагорскую, а сам праект патрывае фіяска<ref>[http://www.kurir-info.rs/kako-je-propao-crnogorski-jezik-clanak-85352 Kako je propao crnogorski jezik]</ref>. Між тым, гэты перапіс засьведчыў падвышэньне адсоткавай дзелі асобаў, якія лічаць роднай мовай чарнагорскую, на 5%.
 
Асобы, якія ўказваюць у якасьці сваёй роднай мовы чарнагорскую, пражываюць у асноўным у старой гістарычнай вобласьці з цэнтрам у [[Падгорыца|Падгорыцы]]. На поўначы краіны, які быў далучаны ў [[1912]] годзе, большая частка насельніцтва ў якасьці сваёй роднай мовы ўказвае сэрбскую.
 
Чарнагорскі адвакат Міят Шукавіч пры складаньні свайго чарнавога варыянту Канстытуцыі краіны прапанаваў палажэньне аб чарнагорскай мове як афіцыйнай мовы краіны. [[Вэнэцыянская камісія]], кансультацыйны орган пры [[Рада Эўропы|Радзе Эўропы]], у цэлым станоўча паставіўся да праекту Канстытуцыі, не закрануўшы пры гэтым пытаньні мовы і царквы, палічыўшы іх сымбалічнымі. Сваё адмоўнае стаўленьне да моўнага палажэньня выказалі Сацыялістычная народная партыя Чарнагорыі, Народная партыя, Дэмакратычная сэрбская партыя, Басьнійская партыя, Рух за зьмены, а таксама кааліцыя «Сэрбскі сьпіс» на чале з Сэрбскай народнай партыяй. Новая Канстытуцыя, якая рэгулявала б становішча чарнагорскае мовы, была прынятая дзьвюма трацінамі парлямэнту, у тым ліку Кааліцыя за эўрапейскую Чарнагорыю, Рух за зьмены, Басьнійская партыя і Лібэральная партыя Чарнагорыі (пра-сэрбскія партыі выказаліся супраць, партыі альбанскае меншасьці ўстрымаліся). Канстытуцыя краіны, прынятая [[22 кастрычніка]] [[2007]] году, дэкляруе чарнагорскую мову ў якасьці афіцыйнай мовы Чарнагорыі<ref>Артыкул 13 Канстытуцыі Чарнагорыі.</ref>, а таксама прызнае разам зь ёю [[альбанская мова|альбанскую]], басьнійскую, харвацкую і сэрбскую.
 
Цяперашні прэм'ерпрэм’ер-міністар Чарнагорыі Міла Джуканавіч выказваў сваю падтрымку ў справе стандартызацыі чарнагорскае мовы, заявіўшы пра сябе як носьбіта чарнагорскай мовы ў інтэрвію сэрбскаму штодзёньніку ''Politika'' уў кастрычніку [[2004]] году. Афіцыйны сайт Ураду Чарнагорыі зьмяшчае інфармацыю ў дзьвюх вэрсіях  — чарнагорскай і ангельскай<ref>[http://www.gov.me/eng/ Official site of Government of Montenegro]</ref>, на афіцыйнай web-старонцы Прэзыдэнта краіны заяўляецца пра напісаньне сайту на ''чарнагорска-сэрбскай вэрсіі'' (''Crnogorsko-srpska verzija'').
[[FileФайл:Serbo croatian languages2006 02.png|thumb|250px|Блакітны колер  — тэрыторыя, дзе большасьць насельніцтва адзначыла ў якасьці сваёй роднай мовы чарнагорскую падчас перапісу насельніцтва ў 2003  г.]]
 
У [[2004]] годзе Ўрад Чарнагорыі зацьвердзіў зьмены, згодна зь якімі назва школьнага прадмэту «Сэрбская мова» зьмянялася на «Родная мова (сэрбская, чарнагорская, басьнійская, харвацкая)», што было зроблена з мэтай падтрымкі моўнае разнастайнасьці краіны і грамадзянаў, якія лічаць сябе носьбітамі іншых моваў, апрача сэрбскай<ref>[http://www.voanews.com/Serbian/archive/2004-03/a-2004-03-26-9-1.cfm Slobodan Backović potpisao odluku o preimenovanju srpskog u maternji jezik], ''Voice of America''</ref>. Гэта, аднак, прывяло да забастовак настаўнікаў і адмовы часткі бацькоў пасылаць сваіх дзяцей у школы<ref>[http://arhiva.glas-javnosti.rs/arhiva/2004/09/17/srpski/D04091602.shtml "«Počelo otpuštanje profesora srpskog"»], Glas Javnosti</ref> ў местах [[Нікшыч]], [[Падгорыца]], [[Бэранэ]], [[Плеўля]] і [[Хэрцэг-Нові]].
 
== Дыскусія ==