Розьніца паміж вэрсіямі «Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году»

д
'''Стату́т Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага 1529 го́ду''', '''Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага''' — звод законаў [[Фэўдалізм|фэўдальнага]] [[права]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], помнік [[Беларуская пісьменнасьць|беларускай пісьменнасьці]], [[старабеларуская мова|мовы]] і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэньня, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.
 
Набыў сілу [[29 верасьня]] [[1529]]. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 631.</ref>.
 
Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] Першы праект зьяўвіўся яшчэ ў [[1522]]. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права [[Францішак Скарына]]<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 630.</ref>) кіраваў [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Альбэрт Гаштольд]]. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікім князем]] [[Жыгімонт Стары|Жыгімонтам Старым]], які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у [[рымскае права|рымскім праве]], і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.
 
[[Файл:Pahonia. Пагоня (1531).jpg|міні|[[Пагоня]], Лаўрэнцьеўскі сьпіс Статуту]]
Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, [[Судзебнік Казімера|Судзебніка Казімера]] ([[1468]]), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.
Выданьне Першага Статуту вывела Вялікае Княства Літоўскае на адно зь першых месцаў у сьвеце ў разьвіцьці права і праўнай культуры. Разам з тым, гэты звод зрабіўся праўнай асновай для далейшага разьвіцьця заканадаўства.
26 539

зьменаў