Андрэй Александровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль
Радок 16:
|Напрамак =
|Жанр =
|Дэбют = [[1921]]
|Значныя творы =
|Прэміі =
Радок 22:
|Сайт =
}}
'''Андрэй Александровіч''' ([[9 студзеня]] [[1906]], [[Менск]] — [[6 студзеня]] [[1963]], [[Маскоўская вобласьць]]) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменьнік, крытык.
 
Браў актыўны ўдзел у [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|Рэформе беларускага правапісу 1933 году]], да таго часу ніколі не займаўся лінгвістыкай.<ref name="zs">[[Зьміцер Саўка|Саўка З.]] [http://arche.by/by/17/30/819/ На пазыцыях мовазнаўчага фронту] // [[Arche]], [[3 верасьня]] [[2009]]</ref> Адзіны беларускі літаратар, які трапіў у [[Палітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы|Палітычную камісію для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы]].
 
Па рэформе атрымаў пасаду дырэктара Інстытуту мовы [[Беларуская акадэмія навук|Беларускай Акадэміі навук]], намесьніка старшыні праўленьня Саюзу савецкіх пісьменьнікаў (ССП) БССР ([[1934]]), чальца-карэспандэнта [[Беларуская акадэмія навук|БАН]], чальца [[ЦВК БССР]]. Быў дэлегатам VIII надзвычайнага зьезду Саветаў СССР ([[1936]]) — фармальна найвышэйшага заканадаўчага органу Савецкага Саюзу, сябрам Рэдакцыйнага камітэту Канстытуцыі СССР (г. зв. «сталінскай»), кандыдатам у чальцы [[ЦК КП(б)Б]].
 
== Біяграфія ==
Паходзіў зь беднай працоўнай сям’і. Бацька памёр рана‚ гадаваўся айчымам — шаўцом па фаху. Старэйшая сястра [[Алеся Александровіч|Алеся]] прыцягнула брата да сьпеваў у беларускім хоры [[Уладзімер Тэраўскі|У. Тэраўскага]].
 
Пасьля падзеяў [[1917]] году трапіў пад уплыў адной з прарасейскіх сэктаў. Пазьней паступіў на курсы беларусаведы, дзе выказваў накінутую яму сэктантамі ідэю пра непатрэбнасьць беларускай мовы. За гэта быў выгнаны [[Язэп Лёсік|Я. Лёсікам]], аднак праз просьбы сваякоў і заступніцтва У. Тэраўскага канфлікт быў залагоджаны.<ref name="zs"/>
 
Скончыў [[Менскі пэдагагічны тэхнікум]] ([[1925]]), [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] ([[1930]]). Разам з [[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|маладнякоўцамі]] байкатаваў [[Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу й азбукі]] [[1926]] году. З пачаткам [[Рэпрэсіі ў БССР|сталінскіх рэпрэсіяў]] актыўна ўдзельнічаў у [[нацдэмаўшчына|антынацдэмаўскай]] кампаніі («выкрываў» [[Янка Купала|Я. Купалу]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], іншых старэйшых беларускіх дзеячаў).
 
Пасьля атрыманьня шматлікіх пасадаў, у [[1930-я]] гады публічна і ў друку выступаў з сацыялягізатарскаю крытыкаю творчасьці літаратараў «дакастрычніцкага пэрыяду»: [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], [[Наша Ніва|нашаніўцаў]].
 
Пад ягонай рэдакцыяй выйшла кніга «Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы» (Менск, [[1934]]), у якой сьцьвярджаліся ў якасьці іншамоўных адпаведнікаў для слова «Беларусь» расеяцэнтрычныя формы [[ангельская мова|анг.]] ''White-[[Расея|Russia]]'', [[француская мова|франц.]] ''[[Расея|Russie]] Blanche'', [[нямецкая мова|ням.]] ''Weiss[[Расея|russland]]''. У гэтай жа кнізе крытыкаваўся ранейшы падыход па ўжываньні формаў кшталту ''[[Русь|Ruthenia]] Alba'', ''[[Русь|Ruthenie]] Blanche''<ref>Беларуская навуковая тэрмінолёгія = La terminologie scientifique blanche-ruthenienne. Вып. 9. Nomina anatomica alboruthenica. — Менск, 1926</ref>, ''Weiss[[Русь|ruthenien]]''<ref>Матар’ялы да вывучэньня флёры і фауны Беларусі = Materialen für Erforschung der Flora und Fauna Weissrutheniens. Т. I. — Менск, 1927; сэрыя: Працы навуковага таварыства па вывучэньню Беларусі пры БДАСГ у Горках = Arbeiten der Gelehrten Gesellschaft zur Erforschung Weissrutheniens bei der Weissruthenischen Staatlichen Akademie für Landwirtschaft in Gorky. — Горкі, 1927.</ref>.
 
Таксама рэдагаваў першы парэформавы «[[Руска-беларускі слоўнік Александровіча|Руска-беларускі слоўнік]]» (Менск, [[1937]]), у прадмове да якога крытыкаваў папярэднія слоўнікавыя выданьні: ''«Нацдэмы засмечвалі яе [мову] архаізмамі, мёртвымі словамі»''.<ref name="zs"/> У слоўніку на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі. Так, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» [[Сьцяпан Некрашэвіч|С. Некрашэвіча]] і [[Мікола Байкоў|М. Байкова]] ([[1928]]) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то ў слоўніку Александровіча заставалася толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад».<ref>Шыманскі Д. «Хто знішчыў беларускую мову?» // ДзедзiчДзедзіч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)</ref>
 
У [[1934]] годзе ў часе ўрачыстай сустрэчы савецкага астранома і геафізыка [[Ота Шміт|Ота Шміта]]а на вакзале ў [[Менск|Менску]]у прачытаў верш са словамі «Хай будзе слаўны горад Шміт!», у якім прапанаваў перайменаваць [[Магілёў]]<ref>[[Вінцук Вячорка|Вячорка В.]] [http://www.svaboda.org/a/27804915.html Украінскі горад Дніпро і беларускі горад Шміт. Яшчэ пра дэкамунізацыю назваў] // [[Радыё Свабода]], [[30 траўня]] [[2016]]</ref>.
 
Арыштаваны [[2 ліпеня]] [[1938]] году, асуджаны на 15 гадоў лягераў. У [[1947]] годзе выйшаў на волю, зноў арыштаваны [[26 лютага]] [[1949]] году і сасланы ў [[Краснаярскі край]]. Рэабілітаваны ў [[1955]] годзе. Памёр у санаторыі ў Падмаскоўі.
 
== Крытыка ==
Александровіча крытыкуюць за кар’ерызм, беспрынцыпнасьць<ref>[[Зьміцер Саўка|Саўка З.]] [http://arche.by/by/9/30/338/ Мэханіка зьнявечаньня] // [[Arche]], [[10 кастрычніка]] [[2009]]</ref> ды поўную некампэтэнтнасьць у мовазнаўчым пытаньні.<ref name="zs"/>
 
Гэтак, у [[1935]] годзе ён выступіў у ССП БССР з дакладам «Класавая барацьба на мовазнаўчым фронце ў БССР», дзе акрэсьліў наступныя мэты выступу:
{{Цытата|Я пытался вскрыть классовые корни полонизации, указал множество примеров, как враги полонизмами и словами <...> созданными по националистическому образцу <...> старались оторвать белорусский язык от языка братского русского народа}}