Віталь Вольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Творчасьць: артаграфія
Радок 9:
|Імя пры нараджэньні = Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі
|Псэўданімы =
|Дата нараджэньня = [[{{Нарадзіўся|5 верасьня]] [[|9|1901]]}}
|Месца нараджэньня = [[Санкт-Пецярбург]]
|Дата сьмерці = [[{{Нарадзіўся|22|8|1988|гадоў жніўня]]= [[1988]]86}}
|Грамадзянства =
|Род дзейнасьці =
Радок 27:
|Сайт =
}}
'''Віталь Вольскі''', сапр.: Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі ([[5 верасьня]] [[1901]], [[Санкт-Пецярбург]] — [[22 жніўня]] [[1988]]) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч. Кандыдат філялягічных навук. Бацька літаратара [[Артур Вольскі|Артура Вольскага]], дзед музыкі [[Лявон Вольскі|Лявона Вольскага]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і служачага. З [[1918]] году працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадзкой гаспадаркі [[Петраград]]у. З [[1919]] — у [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], удзельнічаў у [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайне]]. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. Служыў ў 16-м Койданаўскім памежным атрадзе. У 1923—1924 гг. узначальваў аб’яднаную з памежнікамі Койданаўскую валасную камсамольскую арганізацыю. З [[1926]] — старшы інспэктар Галоўрэпэрткаму [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], у [[1927]] скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі. З [[1928]] — старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з [[1929]] — дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікуму, з [[1930]] — дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У [[1932]]—[[1936]]1932—1936 працаваў дырэктарам Інстытуту літаратуры і мастацтва [[АН БССР]]. З красавіка [[1942]] загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газэты-пляката «Раздавім фашысцкую гадзіну», зь лістапада [[1943]] — у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У [[1948]]—[[1954]]1948—1954 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Сябар СП СССР (з [[1934]]).
 
== Творчасьць ==
Літаратурную дзейнасьць пачаў у [[1926]] годзе. Дасьледаваў народную творчасьць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў — [[кітабы]]. Першая кніжка — «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» ([[1934]]). Напісаў манаграфію «[[Эдуард Самуйлёнак]]: Жыццё і творчасць» ([[1951]]), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» ([[1958]]), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» ([[1956]]), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 клясаў ([[1948]]—[[1954]]1948—1954).
 
Аўтар п’ес «Цудоўная дудка» ([[1940]], пастаўлена ў [[1939]]), «Дзед і жораў» ([[1946]], пастаўлена ў [[1939]]), «[[Несьцерка (п’еса)|Несцерка]]» ([[1946]], пастаўлена ў [[1941]], аднайменны фільм паводле сцэнарыя аўтара, [[1955]]), «Машэка» ([[1946]], пастаўлена ў [[1954]]) — усе яны ўключаныя ў зборнік «П’есы» ([[1962]]), а таксама аўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» ([[1946]]), «Бярэзінскі запаведнік» ([[1965]]).
 
Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданьняў «Па лясных сцежках» ([[1948]]), «У лясах над Бярозай» ([[1955]]), «Месяц за месяцам» ([[1956]]), «На бабровых азёрах» ([[1957]]), «Чайкі над Нараччу» ([[1959]]), «Родны край» ([[1961]]), «Афрыканскае падарожжа» ([[1963]]), «Эль Махрыб» ([[1965]]), «Старонкі нашай гісторыі» ([[1966]]), «Падарожжа па краіне беларусаў» ([[1968]]), «Месяц за месяцам» ([[1969]]), «Палессе» ([[1971]]), «Кніга падарожжаў» ([[1971]]), «Лёс Дункана» ([[1978]]), «Дзень добры, Бяроза» ([[1984]]). У [[1977]] г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
 
Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму [[Ёган Вольфганг фон Гётэ|Ёгана Вольфганга фон Гётэ]] «Рэйнеке-Ліс» ([[1940]]), раманы Вілі Брэдэля «Выпрабаванне» ([[1937]]), Маісея Кульбака «Зельманцы» ([[1960]]).
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны ордэнамі [[Ордэн Чырвонай Зоркі|Чырвонай Зоркі]], «[[Знак Пашаны]]» і мэдалямі. [[Заслужаны дзяяч культуры БССР]] ([[1971]]).
 
== Літаратура ==
Радок 55:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Вольскі, Віталь}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 5 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1901 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу]]
[[Катэгорыя:Беларускія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія тэатральныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Памерлі 22 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1988 годзе]]
[[Катэгорыя:Вольскія|Віталь]]