Альбэрт Гаштольд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
|Нарадзіўся =
|Месца нараджэньня =
|Памёр = сьнежань [[1539]]
|Месца сьмерці =
|Род = [[Гаштольды]]
Радок 29:
|Колер загалоўку =
}}
'''Альбэрт Гаштольд'''<ref>Іншыя формы імя: '''Альбрэхт''', '''Альбрыхт'''</ref> (? — сьнежань [[1539]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Намесьнік [[наваградак|наваградзкі]] ([[1503]]—[[1506]]1503—1506), [[падчашы вялікі літоўскі]] ([[1505]]—[[1509]]1505—1509), [[ваявода наваградзкі]] ([[1508]]—[[1513]]1508—1513), [[ваявода полацкі|полацкі]] ([[1513]]—[[1519]]1513—1519), [[ваявода троцкі|троцкі]] ([[1519]]—[[1522]]1519—1522) і [[ваявода віленскі|віленскі]] (з [[1522]]), [[канцлер вялікі літоўскі]] (з [[1522]])<ref name="evkl">[[Валеры Пазднякоў|Валерый Пазднякоў]]. Гаштольд Альбрэхт Марцінавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 517.</ref>.
 
Альбэрт Гаштольд — найбагацейшы магнат свайго часу: паводле попісу [[1528]] году ставіў у войска Вялікага Княства 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тыс. радзінаў падданых. У [[1522]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Жыгімонт Стары]] надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду<ref name="jarasevic">[[Аляксандар Ярашэвіч|Аляксандр Ярашэвіч]]. [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/ahulnaie/10/Гаштольды.html Гаштольды] // «Спадчына» № 6, 1992.</ref> У [[1529]] атрымаў графскі тытул ад [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] [[Клімэнт VII (папа рымскі)|Клімэнта VII]], а ў [[1530]] — тытул графа на [[Геранёны|Мураваных Геранёнах]] ад імпэратара [[Карл V (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Карла V]].
 
== Біяграфія ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Гаштольды|Гаштольдаў]] гербу «[[Габданк]]», сын [[Марцін Гаштольд|Марціна]], [[маршалак вялікі літоўскі|маршалка вялікага літоўскага]], і Марыны з [[Трабскія|Трабскіх]]<ref name="jarasevic"/>. Страціў бацькоў у маленстве, апекаваўся мачахай Ганнай з [[Гальшанскія|Гальшанскіх]] і бабкай княгіняй Трабскай.
 
[[Файл:Albert Gaštold. Альбэрт Гаштольд (1840).jpg|міні|170пкс|зьлева|Надмагільле А. Гаштольда. Ю. Азямблоўскі, [[1840]]]]
 
З [[1501]] пры двары вялікага князя [[Аляксандар Казімеравіч|Аляксандра]]. Каля [[1492]], відаць, навучаўся ў [[Кракаўскі ўнівэрсытэт|Кракаўскім унівэрсытэце]].
 
Браў удзел у вайне [[Вайна Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў|Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім]] ([[1507]]—[[1508]]1507—1508). Не падтрымаў бунт [[Міхал Глінскі|М. Глінскага]], але ў [[1509]]—[[1510]]1509—1510 быў зьняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго супраціўніка [[Мікалай Радзівіл (1470–1521)|М. Радзівіла]].
 
У часе [[Вайна Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў|чарговай агрэсіі Маскоўскай дзяржавы]] ([[1512]]—[[1522]]1512—1522) удзельнічаў у абароне [[Полацк]]у ([[1514]]). Патрабаваў выселіць зь Вялікага Княства польскіх каталіцкіх манахаў за [[Моўная перашкода|няведаньне мовы]] народу і амаральныя паводзіны<ref name="ehb">А. М. Нарбут. Гаштольды // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 500.</ref>.
 
[[Файл:Albert Gaštold. Альбэрт Гаштольд (1872).jpg|міні|170пкс|Надмагільле А. Гаштольда з «Tygodnik Ilustrowany», [[1872]]]]
 
Спрыяў абвяшчэньню ў [[1529]] [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] вялікім князем літоўскім, што было спробай адасобіць Вялікае Княства ад [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Кароны]]. Усталяваў добрыя адносіны з прускім герцагам Альбрэхтам, перапісваўся зь ім наконт [[Францішак Скарына|Ф. Скарыны]]<ref name="evkl"/>.
 
Удзельнічаў у падрыхтоўцы [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году|першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага]] ([[1529]]), зь ягонай ініцыятывы ў Статут ўлучылі прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не зьяўляліся ўраджэнцамі Вялікага Княства, ня мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасьць<ref name="ehb"/>.
 
Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэскай мовах. Імаверна, быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўлучала паданьне пра паходжаньне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра [[Пётар Гаштольд|Пятра Гаштольда]], які нібыта ў часы [[Альгерд]]а спрыяў пашырэньню каталіцтва на Літве.
 
== Уладаньні ==
Напярэдадні [[1495]] атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя [[Сямён Гальшанскі|Сямёна Гальшанскага-Трабскага]] і дачкі князя [[Дзьмітры Зубравіцкі|Дзьмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага]], вялізную спадчыну апошняга: [[Быхаў]] і [[Тайманаў]] на Дняпры, [[Дабосьня|Дабосьню]] ў Бабруйскай воласьці, вялікія маёнткі на [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўшчыне]], імаверна таксама [[Шклоў]]<ref name="ehb"/>.
 
Шлюб з адзінай дачкой і спадкаемніцай князя [[Васіль Удалы|Васіля Вярэйскага]] [[Соф’я Васільеўна|Соф’яй]] на пачатку [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] прынёс яму замак [[Любеч]], [[Валожын]] у [[Ашмянскі павет|Ашмянскім павеце]], [[Койданаў]], [[Радашковічы]] і [[Уса|Ўсу]] ў [[Менскі павет|Менскім павеце]]. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Трымаў [[Бельскае староства|Бельскае]] (з [[1513]]), [[Мазырскае староства|Мазырскае]] (з [[1514]]), [[Барысаўскае староства|Барысаўскае]] (з [[1525]])<ref name="ehb"/> і [[Гарадзенскае староства|Гарадзенскае]] (з [[1533]]) староствы<ref name="evkl"/>.
 
== Крыніцы і заўвагі ==