Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
| Партрэт = Ludvik Kandratovič. Людвік Кандратовіч (1860).jpeg
| Памер = 225пкс
| Апісаньне = Людвік Кандратовіч. Абдон Корзан, [[1860]]
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
Радок 21:
| Грамадзянства =
| Род дзейнасьці = [[паэт]], [[драматург]], перакладчык
| Гады актыўнасьці = з [[1844]]
| Напрамак =
| Жанр =
| Дэбют = верш «Паштальён» ([[1844]]) у часопісе «[[Athenaeum]]» (Вільня)
| Значныя творы =
| Прэміі =
Радок 39:
[[Файл:Smolhaŭ, Kandratovič. Смольгаў, Кандратовіч (N. Orda, 1873).jpg|зьлева|міні|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча. Літаграфія з мал. [[Напалеон Орда|Н. Орды]]]]
 
У [[1833]] распачаў навучаньне ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў [[Нясьвіж]]ы, якую расейскія ўлады зачынілі ў [[1835]]. Давучваўся ў дамініканскай школе ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1836]]—[[1837]]1836—1837). У [[1840]] уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі.
 
Пасьля жаніцьбы з Паўлінай [[Мітрашэўскія|Мітрашэўскай]] ў [[1844]] пераехаў у фальварак [[Залучча]] (цяпер [[Стаўпецкі раён]]). Многа працаваў творча. У верасьні [[1852]] пераехаў у [[Вільня|Вільню]], бліжэй да выдавецтваў. У красавіку [[1853]] пачаў арандаваць фальварак [[Барэйкаўшчына (Летува)|Барэйкаўшчына]] каля Вільні.
 
У [[1856]]—[[1858]]1856—1858 неаднаразова выяжджаў у [[Варшава|Варшаву]] і [[Познань]] ([[Прускае каралеўства]]). Пасьля гэтых паездак расейскія ўлады ўсталявалі за Л. Кандратовічам сакрэтны нагляд. У красавіку [[1861]] выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў [[Коўна|Коўне]] зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху яго арыштавалі і зьняволілі ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у часе сьледзтва. Пахавалі паэта на віленскіх могілках [[могілкі Росы|Росы]] ў [[Вільня|Вільні]].
 
У Барэйкаўшчыне працуе музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, ягонае імя носяць вуліцы ў [[Вуліца Ўладзіслава Сыракомлі (Менск)|Менску]] і [[Нясьвіж]]ы. У [[Варшава|Варшаве]] у гонар паэта названыя адразу дзьве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Ўладзіслава Сыракомлі.
 
== Літаратурная дзейнасьць ==
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» ([[1844]]), паводле пачутай у [[Мір]]ы гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…».
 
Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» ([[1856]]). Вывучэньню [[Беларусь|Беларусі]] прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» ([[1853]]), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» ([[1857]]), «Нёман ад вытокаў да вусьця» ([[1861]]) і інш.
 
Падтрымліваў цесны зьвязак зь [[менск]]ім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» ([[1848]], [[1861]]) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».
 
Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».
Радок 58:
Перакладаў на [[польская мова|польскую мову]] творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і [[лацінская мова|лацінскіх]] паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў [[Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ|Гётэ]], [[Генрых Гайнэ|Гайнэ]], [[Міхаіл Лермантаў|Лермантава]], [[Тарас Шаўчэнка|Шаўчэнкі]], [[Мікалай Някрасаў|Някрасава]], [[П'ер-Жан Бэранжэ|Бэранжэ]] і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
 
Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» ([[1851]]—[[1852]]1851—1852) і іншых твораў.
 
== Асноўныя творы ==
Радок 64:
 
* Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
* Gawędy i rymy ulotne ([[1853]])
* Urodzony Jan Dęboróg
* Poezje ostatniej godziny
* Wyzwolenie włościan
* Margier. Poemat z dziejów Litwy ([[1855]])
* Margier Konstantego Gorskiego
* Wielki Czwartek (1856)
Радок 84:
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Іканаграфія Ўладзіслава Сыракомлі" perrow="4">
Файл:Ludvik Kandratovič. Людвік Кандратовіч (1856).jpg|У маладосьці, здымак [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
Файл:Ludvik Kandratovič. Людвік Кандратовіч.jpg|Мастак M. Fajans, каля [[1851]]—[[1863]]1851—1863
Файл:Władysław_Syrokomla_1.JPG|Мастак [[Адам Шэмеш|А. Шэмеш]], [[1854]]
Файл:Uładzisłaŭ Syrakomla. Уладзіслаў Сыракомля.jpg|З часопіса «Kwartalnik Litewski», [[1911]]
</gallery></center>