Іван Мележ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 178.125.91.147 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 22:
|Сайт =
}}
'''Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж''' ([[8 лютага]] [[1921]] — [[9 жніўня]] [[1976]]) — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі ([[1972]]).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы [[Глінішча (Гомельская вобласьць)|Глінішча]] [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у [[Хойнікі|Хойніках]] уладкаваўся на працу ў Хойніцкі райкам камсамолу. У наступным годзе паступіў у [[Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры]]. Зь першага курсу быў прызваны ў Савецкае войска. Улетку [[1940]] году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай [[Букавіна|Букавіны]]. З самага пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце. [[20 чэрвеня]] [[1942]] году пад [[Растоў-на-Доне|Растовам]] быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў [[Тбілісі]]. Пасьля жыў у Бугуруслане ([[Арэнбурская вобласьць]], [[Расея]]). З [[1943]] году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэту [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў [[Маскоўская вобласьць|Маскоўскай вобласьці]]. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у [[1945]] годзе ўжо ў [[Менск]]у, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у саюзСаюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса «[[Полымя]]», у апараце [[ЦК КПБ]]. У [[1966]] годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з [[1967]] да [[1976]] году дэпутат [[Вярхоўны Савет|Вярхоўнага Савету]] [[БССР]].
 
Жонка Лідзія Якаўлеўна<ref>http://www.main.lim.by/?p=1503</ref>. Ёсьць унучка.
 
== Творчасьць ==
У [[1939]] годзе дэбютаваў у літаратуры вершам ''«Радзіме»'' (газэта ''«Чырвоная зьмена»''). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў [[1943]] годзе ў газэце ''«Бугурусланская праўда»''. Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў ''«У завіруху»'' ([[1946]]) ''«Гарачы жнівень»'' ([[1948]]), ''«Заўсёды наперадзе»'' (нарыс, [[1948]]), ''«Блізкае і далёкае»'' ([[1954]]), ''«У гарах дажджы»'' ([[1957]]), ''«Што ён за чалавек»'' (апавяданьні, аповесьці, нарысы, [[1961]]), ''«Жыцьцёвыя клопаты»'' (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, [[1975]]), ''«Белыя вішні і яблыні»'' ([[1976]]), ''«Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак»'' ([[1977]]). Аўтар раману ''«Мінскі напрамак»'' ([[1952]], дапрацаванае выданьне ў [[1974]]), цыкла раманаў ''«Палеская хроніка»'' — ''«Людзі на балоце»'' ([[1962]]), ''«Подых навальніцы»'' ([[1966]]) і «''Завеі, снежань''» ([[1978]]). У [[1969]]—[[1971]]1969—1971 выйшаў збор твораў у шасьці, у [[1979]]—[[1985]]1979—1985 — у 10 тамах.
 
Напісаў п’есы ''«Пакуль вы маладыя»'' ([[1956]], асобнае выданьне ў [[1958]], пастаўлена ў [[1957]]), ''«Дні нашага нараджэньня»'' (апублікавана й пастаўлена ў [[1958]]), аднаактоўку ''«Хто прыйшоў уночы»'' ([[1959]], асобнае выданьне ў [[1966]]). Па раманах ''«Людзі на балоце»'' і ''«Подых навальніцы»'' Беларускім тэлебачаньнем створаны ў [[1996]] годзе спэктакль. [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы]] пастаўлены ў [[1966]] годзе спэктакль ''«Людзі на балоце»'', Гомельскім абласным тэатрам — ''«Подых навальніцы»'' ([[1977]]), у [[1989]] годзе — ''«Страсьці эпохі»'' (паводле раману ''«Завеі, снежань»'').
 
=== Зборнікі ===