Алесь Аркуш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
|Сайт =
}}
'''Алесь Аркуш''' (нарадзіўся [[28 траўня]] [[1960]]) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец, які друкуе ў Беларусі і [[Польшча|Польшчы]]; сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў [[Жодзіна|Жодзіне]]. Скончыў [[Жодзінскі політэхнікум]] і [[Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі]]. З [[1987]] году жыве ў [[Полацк]]у. Уваходзіў у літаратурную суполку «[[Тутэйшыя (літаратурная суполка)|Тутэйшыя]]». У [[1993]] годзе стварыў [[Таварыства Вольных Літаратараў]]. Выдаваў літаратурны альманах «[[Ксэракс Беларускі]]». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «[[Калосьсе (1993)|Калосьсе]]». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «[[Гліняны Вялес]]». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі: «Выпрабаваньне развоем» ([[2000]]), «Аскепкі вялікага малюнку» ([[2007]]), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, [[2009]]), раманаў «Палімпсэст» ([[2012]]), « Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016) і «Сядзіба»<ref>[http://budzma.by/news/top-5-samykh-pradavanykh-knih-na-partalye-kniharnia-by-za-lyuty.html Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты] — budzma.by, 01.03.2017</ref> (2017). Аўтар тэксту гімна гораду Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «[[Мясцовы час (гурт)|Мясцовы час]]», «[[RIMA]]». Сталы аўтар тыднёвіка «[[Наша Ніва]]» і часопісаў «[[Arche]]», «[[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]]».
 
Алесь Аркуш сябра беларускага ПЭН-цэнтру<ref>http://racyja.eu/index.php?id=103&zoom=9784</ref>. Друкаваў свае творы ў польскіх часопісах: «Kartki» ([[Беласток]]), «Czas Kultury» ([[Познань]]) і «Borussia» ([[Ольштын]])<ref>[http://www.kwartalnik-pobocza.pl/bio/aa_b.html Aleś Arkusz]</ref>.
Радок 35:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 46:
{{Пісьменьнікі і паэты Беларусі}}
 
{{DEFAULTSORTСАРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Аркуш, Алесь}}
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]