Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні Holly from Australia (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Knedlik-Pod
Радок 7:
|імя пры нараджэньні =
|род дзейнасьці =
|дата нараджэньня = каля [[1540]]
|месца нараджэньня = [[Цяпіна]], [[Полацкі павет]] (цяпер [[Чашніцкі раён]])
|грамадзянства =
|падданства =
|дата сьмерці = каля [[1603]]
|месца сьмерці =
|бацька =
Радок 23:
|commons =
}}
'''Васі́ль Мікала́евіч Ця́пінскі''' ('''Ця́пінскі-Амельяно́віч''', каля [[1540]], [[Цяпіна]], [[Полацкі павет]] (зараз [[Чашніцкі раён]]) — каля [[1603]]) — беларускі гуманіст-асьветнік, пісьменьнік і кнігавыдавец, перакладчык, пачынальнік біблейскай (новазапаветнай) выдавецкай беларускамоўнай традыцыі.
 
== Біяграфія ==
Радок 29:
 
=== Рэлігійныя погляды ===
Васіль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя й культурна-асьветніцкія традыцыі [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], быў асабіста й ідэйна зьвязаны з [[Сымон Будны|Сымонам Будным]], падзяляў яго грамадзка-палітычныя й рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з [[кальвінізм]]у ў [[антытрынітарызм]]. У кнізе ''«Пра найважнейшыя артыкулы хрысьціянскае веры»'' Сымон Будны паведамляў, што ў [[1574]] годзе ў доме ''«брата мілага Васіля Цяпінскага»'' адбыўся сынод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сынод [[1578]] году, на якім Цяпінскі адстойваў сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсьцяў і пагрозы тыраніі — гэта ня грэх і не супярэчыць [[Біблія|Бібліі]], як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпінскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.
 
=== Згадкі ў крыніцах. Праблематыка вызначэньня даты нараджэньня. ===
Імя Васіля Цяпінскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамі ўпершыню згадваецца ў дакумэнтальных крыніцах [[1560-я|1560-х]] гадоў (тэстамэнт (завяшчаньне) маці [[1563]] году, працэс [[1564]] году зь Ю. Осьцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпінскіх — Сьвіраны).
 
Датаваны [[1578]] годам партрэт Цяпінскага выклікае сумненьні адносна яго паходжаньні. Няма зьвестак пра вучобу Васіля Цяпінскага ў замежных унівэрсытэтах, што б безумоўна дало пэўныя падставы для больш дакладнага вызначэньня даты яго нараджэньня. Як сьведчаць знойдзеныя дакумэнты, у канцы [[1550-я|50-х]] — пачатку [[1560-я|60-х]] гадоў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо даволі сталага ўзросту (тэстамэнт маці напісаны ў [[1563]] г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў [[1530-я|30-я]] — пачатку [[1540-я|40-х]] гадоў XVI стагодзьдзя. У 50-х гадах XVI стагодзьдзя ён самастойна ўдзельнічаў у судовых працэсах і ня быў малодшым сынам пад час складаньня тэстамэнту. У ім таксама згадваюцца яшчэ два сыны Матроны Мікалаеўны — Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына.
 
=== Род Цяпінскіх ===
Новыя архіўныя дакумэнты й дасьледаваньні дазваляюць пашырыць надзвычай скупыя гістарычныя зьвесткі пра жыцьцёвы шлях Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
 
[[Род]] Цяпінскіх робіцца вядомым у актах [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] толькі з XVI ст. як ''«кроўнародасны»'' (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI—XVII стагодзьдзі, займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са зьвесткамі некаторых пазьнейшых гербоўнікаў, якія пры апісаньні генэалягічных каранёў знатных асобаў нярэдка прытрымліваліся легендарных вэрсіяў, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры [[Вітаўт|Вітаўце]] разам зь зямельнай маёмасьцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацьвярджаецца, але пэўныя падставы маюць месца. У [[1547]] годзе спадчынныя дакумэнты кіеўскага гараднічага Івана Рыгоравіча Слушкі зьнішчыліся пад час страшэннага пажару ў Менску. Па хадайніцтву Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацьверджаньне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца й Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: ''«Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці»'' Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоўскіх. Аднак невядома, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы ''на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя й дзеда — «именье отчизное и дедизное»''. Але паводле гэтых зьвестак мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў роду Слушак і Цяпінскіх. Грыгоры Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца паводле іншых крыніцаў. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 году згадваецца ліст, засьведчаны слугамі новагародзкага ваяводы, у тым ліку Грыгорыем Амельянавічам Слушкай. Па свайму сацыяльнаму становішчы Амельян, верагодна, належаў да баярскага службовага стану, бо валодаў зямельнай маёмасьцю. 3 нашчадкаў двух яго сыноў адзіны род Слушак пачаў разьмяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозьвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 году згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводзтва Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.
 
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 году. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозьвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушаньня) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненьняў ці пагрозы вайны. Яны зьмяшчалі агульныя зьвесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасьці выстаўляемых узброеных коньнікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коньнік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 службаў — у сярэдзіне XVI ст.).
Радок 45:
Жонка Васіля Цяпінскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васіль Цяпінскі меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладаньні ў [[Менскі павет|Менскім]], [[Лідзкі павет|Лідзкім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]], [[Віленскі павет|Віленскім]] паветах.
 
У [[1567]] годзе служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кміты-Чарнабыльскага]]. Браў удзел у Лівонскай вайне 1558—1563 гадоў. Служыў у падканцлера Вялікага Княства Літоўскага [[Астафей Валовіч|Астафія Валовіча]], пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асьветніцкую дзейнасьць у Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя дасьледнікі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.
 
У канцы жыцьця Цяпінскі, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 году Полацкі [[гродзкі суд]] разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных з кнігадрукаваньнем.
Радок 56:
 
== Кнігавыдавецкая дзейнасьць ==
У [[1570]]-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне — [[Эвангельле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і [[старабеларуская мова|старабеларускай]]. Гэта частка выданьня выяўлена ў XІX стагодзьдзі ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Эвангельля Васіля Цяпінскага. Кніга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах) са шматлікімі спасылкамі на літаратурныя крыніцы. Прадмова да гэтага выданьня на 6 аркушах напісана ім жа. Пры перакладзе Эвангельля на старабеларускую мову Васіль Цяпінскі абапіраўся на стараславянскія пераклады Сьвятога пісаньня асьветнікамі Кірылам і Мятодам. Выданьне ўпрыгожана наборным арнамэнтам. Прадмова да «Эвангельля» адрозьніваецца ад іншых прадмоваў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасьцю, вастрынёй пастаўленых пытаньняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і сьвецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучыні Айчыны.
 
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзімы. У рукапіснай прадмове да [[Эвангельле|Эвангельля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў ''«зацный, славный, острий, довстипный»'' беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзьнімаць навуку ''«занедбаную»''. Васіль Цяпінскі імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як ''«сумы закону божиего»'', якое дае магчымасьць лепш разумець рэлігію. Такім чынам асьветніцкая праграма Васіля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.
Радок 71:
* Славутыя імёны Бацькаўшчыны // Выпуск першы. Беларускі фонд культуры. Мінск, 2000 г.
* Коршунаў А. Ф. Васіль Цяпінскі // Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мінск. 1968 г.
* [http://www.slounik.org/120823.html Цяпінскі Васіль] // {{Літаратура/Чалавек і грамадзтва: Энцыкляпэдычны даведнік. МенскМінск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1998}}
* [http://knihi.com/Vitaut_Caropka/Z_zyclivasti_ku_mojej_otciznie.html «З зычливасти ку моей отчизне» (пра В.Цяпінскага)] // [[Вітаўт Чаропка]]. Лёсы ў гісторыі. — Менск: Беларусь, 2005.
* Ciapinski, Vasil // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}