Фэрдынанд I Габсбург: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q150611 (translate me)
Радок 1:
[[Файл:Hans_Bocksberger_der_Aeltere_001.jpg|міні|200пкс|Фэрдынанд I Габсбург]]
'''Фэрдына́нд I Га́бсбург''' ([[10 сакавіка]] [[1503]][[25 ліпеня]] [[1564]]) — аўстрыйскі эрцгерцаг з [[1521]] году, [[кароль рымлянаў]] з [[1531]] году, імпэратар [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]] з [[1556]] году.
 
Актыўны ўдзельнік ([[Шмалькальдэнская вайна 1546—1548 гадоў]] і інш.) барацьбы супраць княжацкай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], якая падрывала пазыцыі імпэратарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоўнай рэформы [[каталіцкая царква|каталіцкай царквы]], схіляўся да кампрамісу з [[пратэстанцтва|пратэстантамі]] і [[гусіты|гусітамі]], на [[Трыдэнцкі сабор|Трыдэнцкім саборы]] ([[1545]]—[[1563]]1545—1563) спрабаваў дабіцца скасаваньня [[цэлібат]]у і наданьня міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятараў заключэньня [[Аўгсбурскі рэлігійны мір 1555 году|Аўгсбурскага рэлігійнага міру 1555 году]].
 
На [[Венскі кангрэс 1515 году|венскім кангрэсе 1515 году]] ў выніку дыпляматычнай місіі [[Мікалай Радзівіл (1470—1521)|Мікалая Радзівіла]] (сына [[Мікалай Радзівіл «Стары»|Мікалая Радзівіла Старога]]), які атрымаў за гэта тытул імпэрскага князя, дасягнутая дамоўленасьць аб шлюбе Фэрдынанда з [[Ганна Ягелонка|Ганнай Ягелонкай]], дачкой чэскага і вугорскага караля [[Уладзіслаў Ягелон|Ўладзіслава Ягелона]], унучкай [[Казімір IV|Казіміра IV]] (шлюб заключаны ў 1521 годзе), і аб магчымасьці пераходу [[Чэхія|Чэхіі]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]] ад [[Ягелоны|Ягелонаў]] да [[Габсбургі|Габсбургаў]]. [[Жыгімонт II Аўгуст]] быў двойчы ([[1543]]—15451543—1545 і з [[1553]]) жанаты з дачкамі Фэрдынанда і Ганны Ягелонкі: Лізаветай ([[1526]]—15451526—1545) і Кацярынай ([[1533]]—[[1572]]1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў [[Мікалай Радзівіл Чорны]]. Пасьля разгрому Вугоршчыны [[туркі|туркамі]] пры [[Мохач]]ы ў [[1526]] годзе і гібелі свайго швагра [[Людовік II Ягелон|Людовіка II Ягелона]] Фэрдынанд абраны каралём Чэхіі і Вугоршчыны, што выклікала сэрыю грамадзянскіх войнаў паміж прыхільнікамі яго і вугорскага магната [[Янаш Запольяі|Янаша Запольяі]], таксама абранага вугорскім каралём і падтрыманага [[Польшча]]й. Жорстка падавіў рух за незалежнасьць Чэхіі, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладаньняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс.
 
Карыстаўся папулярнасьцю ў «сэпаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадзтва, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1528]] годзе адзначалі, што літоўскія [[паны-рада]] больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача [[Канстантын Астроскі|Канстанціна Астроскага]], які сымпатызаваў Запольяі. Выхадцы з [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяньнях на баку Фэрдынанда, як, напрыклад, І. Перасьветаў, які ў [[1535]] годзе быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара [[Пётар Рарэш|Пятра Рарэша]]. У [[1532]] годзе [[Ільля Астроскі]], насуперак рашэньням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фэрдынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з [[Турэччына]]й.
 
У 1535—[[1539]]1535—1539 гадах у батанічным садзе Фэрдынанда ў [[Прага|Празе]] працаваў [[Францішак Скарына]], па некаторых звесткахзьвестках, быў ягоным асабістым лекарам.
 
== Літаратура ==
Радок 20:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Габсбург, Фэрдынанд I}}
 
[[Катэгорыя:Імпэратары Сьвятой Рымскай імпэрыі]]
[[Катэгорыя:Аўстрыйскія эрцгерцагі]]