Мялеці Сматрыцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Радок 1:
[[Файл:Mialeci Smatrycki. Мялеці Сматрыцкі.jpg|міні|Мялеці Сматрыцкі. Невядомы мастак, [[XVII стагодзьдзе|XVIII ст.]]]]
 
'''Мяле́ці Сматры́цкі''' (сьвецкае імя '''Максім Герасімавіч Сматрыцкі''', {{мова-uk|Мелетій Смотрицький}}; [[1577]], мястэчка [[Смотрыч]], цяпер [[Хмяльніцкая вобласьць]] [[Украіна|Украіны]] — [[27 сьнежня]] [[1633]]) — беларускі і ўкраінскі пісьменьнік-палеміст, грамадзка-палітычны і царкоўны дзяяч<ref>[[Уладзімер Кароткі|Уладзімір Кароткі]]. Сматрыцкі Мялецій // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 602.</ref>.
 
== Біяграфія ==
Першую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі і вучонага грэка Кірыды Лукарыса, будучага канстантынопальскага патрыярха. Скончыў філязофскі факультэт [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]], потым слухаў лекцыі ў [[Ляйпцыг]]скім, [[Вітэнбэрг]]скім і [[Нюрнбэрнг]]скім унівэрсытэтах.
 
З [[1601]] у маёнтку [[Баркулабава]] князя Б. Саламярэцкага ў [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]], потым у ягоных маёнтках пад [[Менск]]ам. Каля [[1608]] году пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе праўдападобна займаўся выкладаньнем у Віленскім праваслаўным брацтве. Пісаў на старажытных [[старабеларуская мова|беларускай]] і [[Украінская мова|ўкраінскай]], [[лацінская мова|лацінскай]], [[польская мова|польскай]] мовах (многія творы напісаў [[макаранічная мова|макаранічнай мовай]])<ref>[[Уладзімер Кароткі|Уладзімір Кароткі]]. Сматрыцкі Мялецій // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 366.</ref>.
 
Выступаў супраць [[Берасьцейская вунія|Берасьцейскай вуніі]] [[1596]]. У [[1608]] супраць твораў [[Іпаці Пацей|І. Пацея]] выдаў «Антыграфіі...», а ў [[1610]] пад псэўданімам Тэафіл Артолёг — кнігу «Трэнас» («Θринос», [[грэцкая мова|па-грэцку]] «плач»), у якой заклікаў беларускі і ўкраінскі народы да аб’яднаньня супраць каталіцкай экспансіі. Твор выклікаў шырокую грамадзка-палітычную рэакцыю. На ягоную кнігу палемічнымі творамі адказалі [[Пётар Скарга|П. Скарга]] і [[Ільля Марахоўскі|І. Марахоўскі]].
 
У [[1615]]—[[1618]]1615—1618 выкладаў царкоўна-славянскую мову ў [[Кіеў|Кіеве]]. У [[1617]] пастрыгся ў манахі пад імем Мялеці. Працаваў у брацкай школе [[Віленскі Сьвятадухаўскі манастыр|Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра]], рэктарам Кіеўскай брацкай школы ([[1618]]—[[1620]]1618—1620).
 
[[Файл:Russian Grammar 1721.jpg|міні|«Граматыка славенская» Сматрыцкага]]
 
У [[1615]] годзе апублікаваў граматыку грэцкай мовы. Але ягоны найбольш вядомы твор — «Граматыкі славенскія правільна сінтагма...» ([[Еўе]], паміж [[1618]] і [[1619]]), у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся [[артаграфія]], [[этымалёгія]] і [[сынтаксіс]] [[стараславянская мова|стараславянскай мовы]]. Больш як 2 стагодзьдзі яна была адным з найбольш аўтарытэтных падручнікаў славянскага мовазнаўства, а ў [[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] — 1-й пал. [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стст.стагодзьдзяў зрабілася ўзорам для [[Сэрбская мова|сэрбскай]], [[Харвацкая мова|харвацкай]], [[Румынская мова|румынскай]] і [[Баўгарская мова|баўгарскай]] граматык<ref>[[Уладзімер Кароткі|Уладзімір Кароткі]]. Сматрыцкі Мялецій // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 603.</ref>.
 
З [[1620]] высьвечаны на [[арцыбіскуп]]а полацкага. Не атрымаў дзяржаўнага прызнаньня і пастаўленьня з тае прычыны, што высьвячэньне палічылі некананічным і незаконным<ref>Ігар Войніч. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bha/07-2/05.htm Сільвестр Косаў і Язафат Кунцэвіч — повязь царкоўных ерархаў] // «Беларускі гістарычны агляд». Том 7. Сшытак 2 (13).</ref>. Карыстаўся тытулатурай арцыбіскупа полацкага, віцебскага і амсьціслаўскага, гэткай праваслаўнай эпархіі не існавала і на катэдры М. Сматрыцкі ніколі не засядаў. Зь цягам часу атрымаў фактычнае прызнаньне біскупскага ранга, зьвязанае са спробамі далучыць пазасталых праваслаўных да грэка-каталіцкай царквы.
 
Аўтар «Трактата пра паходжаньне Сьвятога Духа» і «Палінодыі» (каля [[1615]]), прадмовы да «Эвангельля вучыцельнага патрыярха Каліста» ([[1616]]), «Казаньня... на чэснае пахаваньне... Лявонція Карповіча» ([[1620]]), «Апраўданьня нявіннасьці» і «Абароны апраўданьня» ([[1621]]), «Дадатку да абарон апраўданьня» і «Выкрыеаньня зьедлівых твораў» ([[1622]]), «Юстыфікацыі» і «Суплікацыі» на імя Сэнату і караля ([[1623]]).
 
Напалоханы ўзмацненьнем казацка-сялянскага руху і забойствам уніяцкага архіяпіскапа [[Язафат Кунцэвіч|Я. Кунцэвіча]], паломнічаў па сьвятых мясьцінах [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]].
 
У [[1627]] таемна перайшоў на бок уніятаў, у [[1628]] гэта зрабілася вядома, і М. Сматрыцкі афіцыйна прызнаў сваю прыналежнасьць да Грэка-каталіцкай царквы. Пазбаўлены [[8 кастрычніка]] [[1628]] рангаў у Праваслаўнай царкве. У творах «Апалёгія», «Разважаньне пра шэсьць розьніц паміж Усходняй і Заходняй цэрквамі», «Пратэстацыя» (усе [[1628]]), «Паранэіс» і «Экзатэіс» ([[1629]]) адмовіўся ад сваіх антывуніяцкіх твораў, выступаў супраць праваслаўных пісьменьнікаў-палемістаў ([[Стэфан Зізаній|Стэфана Зізанія]], [[Хрыстафор Філалет|Хрыстафора Філалета]]).
 
Як пісьменьнік М. Сматрыцкі — прадстаўнік [[барока]]: у творах выкарыстоўваў прыказкі, прымаўкі, народнапаэтычную сымболіку<ref>[http://slounik.org/120814.html Сматрыцкі Мялецій] // {{Літаратура/Чалавек і грамадзтва: Энцыкляпэдычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1998|к}}</ref>.
Радок 29:
* ''Harmonia'', 1608
* ''Грамматіка славправилноє Сѵнтаґма'', 1619
* ''KазаньeКазанье ... на пoгрeбьпогребь ... отця Леонтія Карповича,'' 1620
* ''Verificatia niewinności'', 1621
* ''Obrona Verificaciey'', 1621
Радок 51:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 63:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сматрыцкі, Мялецій}}
 
[[Катэгорыя:Беларускія асьветнікі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 27 сьнежня]]