Пікнік на ўзбоччы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор |Назва = Пікнік на ўзбоччы |Назва-арыгінал = Пи...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:43, 30 траўня 2017

«Пікні́к на ўзбо́ччы» — фантастычная аповесьць братоў Стругацкіх, упершыню выданая ў 1972 годзе. Аповесьць лідзіруе сярод іншых твораў аўтараў па колькасьці перакладаў на замежныя мовы і выданьняў за межамі былога СССР. У 2003 годзе Барыс Стругацкі налічыў 55 выданьняў «Пікніка» ў 22 краінах сьвету[1].

Пікнік на ўзбоччы
Пикник на обочине
Жанр: Навуковая фантастыка
Аўтар: браты Стругацкія
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1971
Публікацыя: 1972
Асобнае выданьне: 1980
Выдавецтва: Маладая гвардыя

На ангельскай мове аповесьць апублікаваная ў перакладзе Антаніны Б’юіс. Прадмову да першага амэрыканскага выданьня (MacMillan Publishing Co., Inc, New York, 1977) напісаў Тэадор Старджан. Пасьляслоўе да нямецкага выданьня 1977 году напісаў Станіслаў Лем, які высока ацаніў гэты твор[2].

Па матывах аповесьці рэжысёр Андрэй Таркоўскі ў 1979 годзе зьняў фільм «Сталкер», браты Стругацкія выступілі аўтарамі сцэнару.

Тэрмін «сталкер» устойліва ўвайшоу ў расейскую, а празь яе і ў беларускую мовы. Па прызнаньні аўтараў, слова стала найпапулярнейшым са створаных імі нэалягізмаў. У кантэксьце кнігі сталкер — чалавек, які, парушаючы забароны, пранікае ў Зону і выносіць зь яе разнастайныя артэфакты, якія пазьней звычайна прадае і тым зарабляе на жыцьцё. Пасьля выхаду фільму Таркоўскага гэтым тэрмінам сталі называць праваднікоў, якія арыентуюцца ў розных забароненых і малавядомых іншым месцах і тэрыторыях; пазьней сталкерамі сталі называць аматараў індустрыяльнага турызму, асабліва тых, хто наведвае пакінутыя аб’екты і населеныя пункты.

Крыніцы

  1. ^ Стругацкий Борис Комментарии к пройденному. СПб.: Амфора, 2003..
  2. ^ Владимир Борисов. (2006) Голос жителя Земли Новое литературное обозрение Праверана 2011-04-15 г. Архіўная копія ад 2012-02-12 г.