Час Unix: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
'''Час Unix''', ці '''час POSIX''' — сыстэма вызначэньня [[час]]у, прынятая ў [[UNIX]] і [[POSIX]]-сумяшчальных [[апэрацыйная сыстэма|апэрацыйных сыстэмах]]. Час лічыцца ад пачатку гэтак званай «эры Unix» ({{мова-en|Unix Epoch}}) — [[1 студзеня]] [[1970]] году, і строга прымацаваны да [[Унівэрсальны каардынаваны час|Унівэрсальнагаўнівэрсальнага каардынаванага часу]], за выняткам [[высакосная сэкунда|высакосных сэкундаў]]. Час Unix не зьяўляецца ні лінейным эквівалентам часу, ні эквівалентам унівэрсальнага каардынаванага часу (з-за высакосных сэкундаў, напрыклад, [[31 сьнежня]] [[1998]] году, 23:59:60). На большасьці Unix-падобных сыстэмаў атрымаць бягучы час Unix можна камандай <code>date +%s</code>. У некаторых [[мова праграмаваньня|мовах праграмаваньня]] ёсьць свае сродкі для атрыманьня часу Unix.
 
[[9 верасьня]] [[2001]] году, роўна аў 01:46:40 ([[UTC]]), у [[Дзесятковая сыстэма зьлічэньня|дзесятковым]] прадстаўленьні час Unix быў роўны {{nowrap|''1 000 000 000''}}, што было адсьвяткавана некаторымі [[User Group|юзэр-групамі]].<ref>[http://unixtime.info/facts.html Unix time facts & trivia — Unix Time] {{ref-en}}</ref> [[13 лютага]] [[2009]] году, роўна аў 23:31:30 (UTC), у дзесятковым прадстаўленьні час Unix быў роўны {{nowrap|''1 234 567 890''}}. Гэтая падзея была шырока адсьвяткаваная па ўсім сьвеце групамі [[гікі|тэхнічных спэцыялістаў]].<ref name="123day">{{спасылка|url=http://www.1234567890day.com/|загаловак=1234567890 Day|мова=en|копія=https://web.archive.org/web/20090305101237/http://www.1234567890day.com/}}</ref><ref name="123_times">[http://www.thetimes.co.uk/tto/technology/article1859315.ece At the third stroke, the Unix time will be 1234567890], ''[[The Times]] Online'' {{ref-en}}</ref>
 
== Праблема 2038 году ==
{{Асноўны артыкул|Праблема 2038 году}}
Час Unix перадаецца і захоўваецца ў [[Цэлы тып|знакавым 32-бітным цэлым]], а паколькі адлік ідзе ад чацьвера аў 00:00:00 UTC 1 студзеня 1970 году,<ref name="ieee">[http://www.opengroup.org/onlinepubs/000095399/ The Open Group Base Specifications Issue 6 IEEE Std 1003.1, 2004 Edition (definition of epoch)], ''[[IEEE]]''' {{ref-en}}</ref> то з-за абмежаваньня максымальнае значэньне дасягае {{nowrap|''2 147 483 647''}}, што эквівалентна аўторку аў 03:14:07 UTC 19 студзенья 2038.<ref name="codequal">Diomidis Spinellis (2006). [http://books.google.es/books?id=vEN-ckcdtCwC&pg=PA49&dq=292,277,026,596&client=opera&cd=1#v=onepage&q=292%2C277%2C026%2C596&f=false ''Code quality: the open source perspective'']. Effective software development series in Safari Books Online (illustrated ed.). Adobe Press. {{ISBN |0-321-16607-8}}.</ref> З-за знакавасьці зьменнай пасьля дасягненьня верхняга ліміту зьлічэньне часу «пераскочыць» у адмоўную частку дыяпазону: {{nowrap|''–2 147 483 648''}}, што змусіць праграмы лічыць [[2038]] год фактычна [[1901]]-м.
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
{{Накід:Праграмнае забесьпячэньне}}
 
[[Катэгорыя:Адзінкі вымярэньня часу]]