Індыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Дзяржаўны лад: +Зьвязнасьць
W (гутаркі | унёсак)
Радок 45:
Індыя — [[фэдэрацыя|фэдэрацыйная]] [[рэспубліка]]. Канстытуцыя (уступіла ў сілу ў 1950) вызначае Індыю як [[сувэрэнітэт|сувэрэнную]], [[сацыялізм|сацыялістычную]], [[сьвецкасьць|сэкулярную]], [[лібэральная дэмакратыя|дэмакратычную]] рэспубліку.
 
Кіраўнік дзяржавы — [[прэзыдэнт]], які абіраецца на пяцігадовы тэрмін калегіяй выбаршчыкаў, што складаецца з усіх выбарных чальцоў парлямэнта і заканадаўчых сходаў штатаў. Прэзыдэнт надзелены шырокімі паўнамоцтвамі: прызначае прэм’ер-міністра, іншых чальцоў ураду, чальцоў Вярхоўнага суда; можа распускаць ніжнюю палату парлямэнта, выдаваць у пэрыяд паміж парлямэнцкімі сэсіямі надзвычайныя ўказы, абвяшчаць [[надзвычайнае становішча]] зьяўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі.
 
Парлямэнт — вышэйшы орган заканадаўчай улады, складаецца зь дзьвюх палат: верхняй — Савета штатаў ({{мова-en|Council of States}}, [[гіндзі]]: ''Rajya Sabha'') і ніжняй — Народнай палаты ({{мова-en|House of People}}, [[гіндзі]]: ''Lok Sabha''). У Савеце штатаў 250 чальцоў (12 прызначаюцца прэзыдэнтам, астатнія выбіраюцца заканадаўчымі сходамі штатаў і тэрыторыяў на аснове прапарцыйнага прадстаўніцтва), тэрмін паўнамоцтваў 6 гадоў, кожныя 2 гады Савет штатаў абнаўляецца на 1/3. У Народнай палаце 545 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяць гадоў прамым усеагульным тайным галасаваньнем па мажарытарнай сыстэме.