Піўны путч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Перадумовы: ў - літарка ў слове "заклікаў".
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Перадумовы: +Зьвязнасьць
Радок 2:
 
== Перадумовы ==
У [[1923 год]]зе ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] пачаўся крызіс, прычынай якога зьяўлялася француская [[акупацыя Рура]]. Сацыял-дэмакратычны ўрад, які спачатку заклікаў немцаў да супраціву і ўвёў краіну ў эканамічны крызіс, а потым прыняў ўсё патрабаваньні Францыі, падвяргаўся нападкам і з боку правых, і з боку камуністаў. У гэтых умовах Гітлер уступіў у зьвяз з правымі кансэрватарамі-сэпаратыстамі, якія знаходзіліся ва ўладзе ў Баварыі, сумесна рыхтуючы выступ супраць сацыял-дэмакратычнага ўраду ў [[Бэрлін]]е. Гітлера натхняў прыклад паходу на Рым [[Мусаліні]], і ён спадзяваўся паўтарыць нешта падобнае, арганізаваўшы паход на Бэрлін. Аднак стратэгічныя мэты саюзьнікаў рэзка адрозьніваліся: першыя імкнуліся да аддзяленьня і рэстаўрацыі дарэвалюцыйнай баварскай манархіі Вітэльсбахаў, у той час як [[Нацыянал-сацыялізм|нацысты]] — да стварэньня моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Лідэр баварскіх правых Густаў фон Кар, абвешчаны камісарам зямлі з дыктатарскімі паўнамоцтвамі, увёў у Баварыі [[надзвычайнае становішча]]; пры гэтым ён адмовіўся выконваць шэраг загадаў Бэрліну і ў прыватнасьці — арыштаваць трох папулярных лідэраў узброеных фармаваньняў і зачыніць орган [[НСДАП]] «Völkischer Beobachter». Аднак лідэры Баварыі сутыкнуліся зь цьвёрдай пазыцыяй бэрлінскага Генэральнага штабу й начальніка кіраваньня сухапутнымі сіламі рэйхсвэра фон Секта і завагаліся. Яны заявілі Гітлеру, што пакуль ня маюць намер адкрыта выступаць супраць Бэрліну. Гітлер успрыняў гэта як сыгнал, што трэба браць ініцыятыву ў свае рукі. Ён вырашыў узяць у закладнікі фон Кара і вымусіць яго падтрымаць паход.<ref>''Ширер, У.'' Взлёт и падение Третьего рейха. Т. 1. С. 100—101.</ref>
 
== Пачатак путчу ==