Розьніца паміж вэрсіямі «Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)»

д
д (→‎Гісторыя: +спасылка)
На захопленай [[Трэці райх|Трэцім райхам]] тэрыторыі БССР пад акупацыяй апынулася каля 8 млн чалавек, а таксама 900 тыс. савецкіх ваеннапалонных{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|96}}. Нямецкая адміністрацыя праводзіла палітыку [[генацыд]]у, рабаваньня і гвалту. Усё гэта адбывалася паводле [[Плян «Ост»|пляну «Ост»]].
 
Першым крокам акупантаў стала ўвядзеньне абмежаваньняў грамадзянскіх свабодаў мясцовага насельніцтва. Было абвешчана [[надзвычайнае становішча]]. Усё насельніцтва, якое пражывае на акупаванай тэрыторыі, падлягала абавязковаму ўліку і рэгістрацыі ў мясцовых адміністрацыях. Забаранялася дзейнасьць усіх арганізацыяў, а таксама правядзеньне мітынгаў і сходаў. Уводзіўся прапускны рэжым і [[камэнданцкая гадзіна]]. Зь першых дзён вайны немцы праводзілі масавыя чысткі: забівалі камуністаў, камсамольцаў, актывістаў савецкай улады, прадстаўнікоў інтэлігенцыі. З асаблівай жорсткасьцю зьнішчалася «расава шкодная» частка насельніцтва: [[жыды]], [[цыганы]], фізычна і псыхічна хворыя.
 
Масавае зьнішчэньне насельніцтва ажыцьцяўлялі асаблівыя апэратыўныя групы — [[айнзацгрупы]], якія падзяляліся на спэцыяльныя і апэратыўныя{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|97}}.
17 467

зьменаў