Сафійскі сабор (Полацак): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: артаграфія
Радок 51:
== Гісторыя ==
=== Полацкае княства ===
Будаваньне саборнай царквы Сьвятой Соф’і ў Полацку традыцыйна датуецца шырока, у межах пачатковага пэрыяду княжаньня [[Усяслаў Брачыславіч|УсяславаЎсяслава Брачыславіча]] — 1044—1066 гадамі<ref name="duk68">Дук Д. [http://www.psu.by/images/stories/iff/personal/duk/duk_polotsk_1150.pdf Полоцк 1150. Истоки государственности на белорусских землях] // Родина: Российский исторический журнал. — 2012. — № 9. — С. 68.</ref>. Яе ўзводзілі з арыентацыяй на [[бізантыя|бізантыйскія]] ўзоры і на такія ж цэрквы ў [[Кіеў|Кіеве]] і [[Ноўгарад]]зе. Існуе гіпотэза, што саборную царкву збудавалі на месцы ранейшага [[капішча]], прысьвечанага [[Пярун|Перуну]] або [[Вялес]]у<ref>Лобач У. Да пытання аб сакральнай тапаграфіі старажытнага Полацка // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24–25 кастрычніка 2007 г.). — Полацк: НПГКМЗ, 2009.</ref><ref>Кежа Ю. [http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Сакралізацыя княжацкай улады ва ўсходнеславянскіх грамадстве] // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2011. — №9. — С. 22.</ref>. Асноўны дасьледнік помніка археоляг [[Валянцін Булкін]] у 1970-х гадох выявіў культурны пласт зь сьлядамі пажару, які папярэднічаў часу будаваньня мураванай царквы і мог належаць першапачатковаму драўлянаму будынку<ref name="duk68"/>.
 
[[Файл:St. Sophia Cathedral in Polotsk - Miniature.JPG|245px|значак|Меркаваны пачатковы выгляд]]
 
Будаваньне саборнай царквы ў Полацку можна тлумачыць амбіцыямі [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]] на гегемонію ўва [[Русь|ўсходнеславянскім сьвеце]]<ref>[[Ігар Марзалюк|Марзалюк І.]] Гістарычная самаідэнтычнасць насельніцтва Беларусі ў 11—17 стст. // Гістарычны альманах. — № 5. — 2001.</ref>. Зьяўленьне ўласнай Сафіі ня толькі падкрэсьлівала незалежны статус Полацку датычна Кіева, але і давала падставы да параўнаньня места з «Новым Ерусалімам», або «Другім Канстантынопалем». Такім чынам, ПолацкПолацак разам ззь Кіевам і Ноўгарадам прэтэндаваў на мадэляваньне цэнтру хрысьціянскага сьвету. Разьмяшчэньне Сафійскага саборасабору на ўскраіне мыса, на ўзгорку ў дзяцінцыдзядзінцы было адной з асноўных рысаў, апроч трыкутнай формы гарадоў у пляне і разьмяшчэньня іх на сямі ўзгорках, якая зьвязвала сталіцу ўсходнеславянскага княства з сусьветным цэнтрам [[Праваслаўе|усходнехрысьціянскай рэлігіі]] — местам [[Канстантынопаль|Канстантынопалем]], [[Сафійскі сабор (Канстантынопаль)|саборная царква]] якога знаходзілася на [[акропаль|акропалі]] грэцкага места [[Бізантый|Бізантыя]]<ref>Кежа Ю. [http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/1679/1/Kezha_2011-9-p18.pdf Сакралізацыя княжацкай улады ва ўсходнеславянскіх грамадстве] // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2011. — №9. — С. 19.</ref>.
 
Полацкі Сафійскі сабор упершыню ўпамінаецца ў [[Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх|Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх]] канца XIV ст.: «''Полотескъ на Двине и на Полоте, древянъ, святая София камена о седми връсехъ''»<ref name="duk68"/>.